Нямецкія ўлады паведамілі пра смерць чарговых чатырох асобаў, заражаных небясьпечнай кішэчнай палачкай.
Такім чынам, колькасьць сьмяротных ахвяраў эпідэміі павялічылася да 47 чалавек.
Тры новыя ахвяры памерлі ў Нямеччыне, чацвёртая - грамадзянка Швэцыі. Яна нядаўна вярнулася зь Нямеччыны, дзе хутчэй за ўсё заразілася бактэрыяй.
Як паведамлялася, кішэчная палачка стала прычынай сур'ёзных захворваньняў у 3 800 (трох тысяч васьміста) чалавек у 16 краінах .
аз