47 мільярдаў эўра намерваюцца ашчадзіць італьянскія ўлады, каб скараціць запазычанасьць дзяржавы.
Прынятая радай міністраў праграма ашчаднасьцяў прадугледжвае, між іншым, сур’ёзныя зьмены ў падаткавай сыстэме. У прыватнасьці, цяперашнія 5 падаткавых ставак будуць скарочаныя да трох (20, 30 і 40%). Апрача таго, пад увагу бярэцца скарачэньне выдаткаў мясцовых і цэнтральных уладаў.
У сваю чаргу, падтрымкі не знайшла прапанова абмежаваньня заробкаў парлямэнтароў і чальцоў італьянскага ўраду.
аз