У Бэлфасьце ў Паўночнай Ірляндыі адбыліся сутыкненьні між пратэстантамі й каталікамі. Раненьні атрымала каля дзесяці паліцыянтаў.
Хваляваньні пачаліся пасьля начнога шэсьця пратэстанцкіх вернікаў ва ўсходняй частцы Бэлфасту. Паліцыя спрабавала аддзяліць абедзьве варожыя групы пры дапамозе гумавых куляў і вадамётаў.
Цягам апошніх 30 гадоў у хваляваньнях паміж каталікамі й пратэстантамі ў Бэлфасьце загінулі 3,5 тысячы чалавек.
аз