- Выбарчыя схільнасьці палякаў – найноўшае апытаньне
- 04.07.2011
Калі б парлямэнцкія выбары ў Польшчы адбыліся сёньня, то праўладная партыя „Грамадзянская плятформа” магла б атрымаць падтрымку на ўзроўні 36,9%, а апазыцыйная „Права й справядлівасьць” - 28,5%. Гэта вынікі апытаньня грамадзкай думыкі, праведзеныя Інстытутам „Homo Homini” па замове грамадзкага Польскага радыё.
Дырэктар інстытуту Марцін Дума лічыць, што на вынікаў "Плятформы" ўплыў аказаў сэзон водпускаў.
Марцін Дума: Меншая падтрымка "Грамадзянскай плятформы" - гэта вынік пэрыяду водускаў. Прыхільнікі партыі - гэта грамадзяне сярэдняга клясу, якія цяпер адпачываюць і ня маюць магчымасьці прыняць удзелу ў апытаньні. Традыцыйна, цяпер павялічваецца падтрымка "Права й справядлівасьці" ці іншых менш папулярных партый.
- лічыць Марцін Дума.
Паводле апытаньня падтрымка, Саюзу дэмакратычных левых сілаў складае 14,5%, Польскай сялянскай партыі – 7,2%, а невялікай партыі „Польшча найважнейшая” – 1,9%.
аз