• Першыя ўгодкі абраньня Браніслава Камароўскага на пасаду прэзыдэнта Польшчы
  • 04.07.2011

Сёньня першыя ўгодкі абраньня Браніслава Камароўскага на пасаду прэзыдэнта Польшчы. Падсумоўваючы год сваёй працы, Камароўскі сказаў, што гэта быў вельмі цяжкі, але й вельмі цікавы год, завяршэньне якога зьбеглася ў часе з пачаткам польскага старшынства ў ЭЗ.

4 ліпеня 2010 году тагачасны маршалак Сэйму перамог у другім туры датэрміновых выбараў са старшынём партыі „Права й справядлівасьць” Яраславам Качыньскім – братам трагічна занінулага прэзыдэнта Леха Качыньскага. Бранілава Камароўскага  падтрымалі 52 % выбарцаў.

кр