• Лідары лібійскай рэвалюцыі дазваляюць Кадафі застацца ў краіне
  • 05.07.2011

Лідары лібійскай рэвалюцыі дазваляюць Муамару Кадафі застацца ў краіне пры ўмове, што ён аддасьць уладу.

Мустафа Абдэль Джаліль запэўніў у інтэрвію для агенцтва  Reuters, што лібійскі дыктатар мог бы застацца ў краіне, але пад міжнародным даглядам.

Муамар Кадафі неаднойчы заяўляў, што будзе змагацца да канца. Аднак асобы  зь ягонага бліжэйшага асяродзьдзя сыгналізуюць гатовасьць да перамоваў з паўстанцамі, у прыватнасьці адносна будучыні дыктатара.

Паўстаньне ў Лібіі доўжыцца ад лютага. Паводле дадзеных ААН з краіны ўцякло 750 тысяч людзей, дакладнай колькасьці сьмяротных ахвяраў не ўдалося падлічыць, гэта ад некалькіх да некалькіх дзясяткаў тысяч людзей.


кр