16 ветразьнікаў з Польшчы й Эўропы прымаюць удзел у сёлетнім мерапрыемстве „Baltic Sail” у Гданьску. Гэта найбуйнейшая мараплавальная імпрэза на польскім узьбярэжжы. У яе рамках адбываецца Фэстываль шантаў пад Жураўлём, Рэгата „Nord Cup” і Рэгата „Драконскіх лодак”.
Матэвуш Кушнярэвіч, камандор „Baltic Sail”, алімпійскі чэмпіён з Атлянты й амбасадар марской палітыкі Гданьска запрашае турыстаў на экскусіі па ветразьніках.
М. Кушнярэвіч: Некаторыя сапраўды вельмі цікавыя, з багатай гісторыяй. Напрыклад, „Bounty” (баўнці), ветразьнік, які здымаўся ў кінафільме „Піраты Карыбскага мора”. Акрамя гэтага запрашаем прымаць удзел у шэрагу культурных і спартыўных імпрэзаў.
Можна будзе таксама паплыць на ветразьніку ў рэйс па Гданьскім заліве. Кошт 30-45 злотых (прыблізна 10-15 даляраў).
Яс