Учора ў Віцебску была затрыманая каардынатарка Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі па Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец. Пра гэта паведаміў яе сын Павал.
Міліцыянты прыехалі дахаты. Запрасілі праехаць у Кастрычніцкі райаддзел міліцыі для тлумачэньняў па акцыі 3 ліпеня. На Тацьцяну Севярынец складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Затрыманы яшчэ адзін актывіст БХД Зьміцер Пчолкін. Яго затрымалі падчас штодзённай малітвы.
Цяпер у Віцебску адбываецца штогадовы музычны фэст «Славянскі базар».
nn.by/яс