77% злачынстваў у Нарвэгіі зьдзяйсьняюць самі нарвэгі. Астатнія 23% - іншаземцы, сярод іх і палякі. Нарвэская паліцыя называе дзесяць краін, грамадзяне якіх найчасьцей парушаюць права на тэрыторыі Нарвэгіі. На першым месцы Летува, на апошнім - Вялікабрытанія. Польшча займе трэцяе месца.
Паводле паліцыі, польскія гангі, займаюцца крадзяжом рухавікоў яхтаў. Акрамя гэтага, крадуць з аўтамабіляў, найчасьцей з „Фольксвагенаў”, падушкі бясьпекі ды абстляваньне GPS. Дзейнічаюць таксама польскія кішэнныя злодзеі.
Дадзеныя нарвэжскай паліцыі падвяргаюць распаўсюджанае сярод нарвэгаў меркаваньне, што іншаземцы запаўняюць нарвэскія арышты й турмы.
яс