Ці ЗША будуй мець 52 штаты? Некаторыя палітыкі з Каліфорніі й Арызоны ўсё часьцей гавораць пра разлом і ўтварэньне новых штатаў.
Каліфорніяй кіруюць дэмакраты. Іх кіраваньнем незадаволеныя рэспубліканцы з паўднёвай часткі штату, дзе жыве каля 13 мільёнаў насельніцтва. Гэтыя палітыкі папярэджваюць, што ў выпадку, калі ўлады Каліфорніі ня зьнізяць падаткаў і ня спросьцяць прынцыпаў вядзеньня бізнэсу, то яны прадпрымуць крокі ў напрамку разлому.
Падобныя настроі пануюць у Арызоне. Там пра стварэньне новага штату ўсё часьцей гавораць дэмакраты, якія дакараюць рэспубліканцаў у зьнішчэньні публічнай адукацыі й радыкальнай іміграцыйнай палітыцы.
У гісторыі ЗША двойчы даходзіла да падзелу штатаў. У 1820 годзе на тэрыторыі штату Масачусатс быў створаны штат Мэйн. У 1863 годзе, калі Вірджынія далучылася да канфэдэрацыі, была створана Заходняя Вірджынія.
На думку экспэртаў, трэці разлом ЗША не пагражае. Заявы й дзеяньні мясцовых палітыкаў – гэта хутчэй праява асабістых комплексаў ці незрэалізаваных амбіцыяў, чым рэальная пагроза разлому.
кр