Колькасьць сьмяротных ахвяраў учарашніх тэрактаў у Нарвэгіі вырасла да 92 асобаў, - паведамілі прадстаўнікі нарвэжскай паліцыі.
Андэрш Бэрынг Брэйвік, які распачаў стральбу па ўдзельніках моладзевага лягера ды арганізаваў выбух ў цэнтры нарвэжскай сталіцы, быў чальцом папулісцкай Партыі прагрэсу ў 2004-2006 гадох, а таксамачальцом яе моладзевага крыла.
На інтэрнэт-форумах знойдзеныя ягоныя камэнтары, у якіх ён выступаў супраць эўрапейскай палітыкі асыміляцыі розных этнічных групаў.
У сваю чаргу прэс-сакратар нарвэжскіх масонаў прызнаў, што Брэйвік быў чальцоў ягонага руху.
аз