• Браніслаў Камароўскі пачынае візыт на Каўказе
  • 24.07.2011

Сёньня ўвечаны прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі разам з жонкай накіроўваюцца з афіцыйным візытам на Каўказ.

Цягам шасьці бліжэйшых дзён прэзыдэнцкая пара наведае Азэрбайджан, Грузію й Армэнію.

Некалькі дзён таму кіраўнік польскай дзяржавы заявіў, што згаданы візыт зьвязаны з польскім заангажаваньнем у праграму „Усходняе партнэрства”.  Нагадваем, усе тры краіны зьяўляюцца ўдзельнікамі эўразьвязаўскага праекту.

Польскага прэзыдэнта ў паездцы па Каўказе бдудць суправаджаць прадстаўнікі польскіх бізнэс-колаў.

Прэзыдэнцкая пара вернецца ў Польшчу ў пятніцу ўвечары.

аз