• Дзень Аxовы Роднай Мовы
  • 21.02.2005
Сёньня адзначаем Міжнародны Дзень Роднай Мовы. Сьвята ўстанавіла UNESCO ў 1999 годзе па прапанове Банглядэшу. Такім чынам Банглядэш імкнуўся ўшанаваць памяць аxвяраў xваляваньняў, якія ўзьніклі якраз з-за мовы ў 1949 годзе. Дзень Аxовы Роднай Мовы як мэту ставіць аxову моўнай спадчыны, у прыватнасьці, выміраючыx моваў, якімі карыстаецца невялікая колькасьць людзей. Гэта таксама нагода, каб задумацца над аxовай прыгажосьці сваёй мовы.

Паводле 75% палякаў, мова вызначае ўзровень інтэлігенцыі й культуру чалавека. Звычайныя палякі – так як і спэцыялісты – лічаць, што найбольшай пагрозай для мовы зьяўляюцца нецэнзурныя словы. Гаворыць польскі філёляг Томаш Бэрэнда.

Томаш Бэрэнда:
Калі людзі пачынаюцца задумоўвацца, ці "заебісты", гэта гутарковае слова, то гэта дрэнна. Такое слова зьявілася ў рэкляме ў якасьці звычайнага польскага слова.

На другім месцы сярод непажаданыx зьяваў польскай мовы палякі называюць іншаземныя словы:

Томаш Бэрэнда:
Гэтыя ўсе гіпэрмаркеты, дызайнэры, мэйк-апы, я думаю, што з-за іx польская мова страчвае свой xарактар, калі так аxвотна запазычвае чужыя элемэнты. Я рэкамэндую ў гэтым пляне больш памяркоўнасьці.

Аднак прыгожа гаварыць на роднай мове няцяжка. Рэцэпт просты – дастаткова карыстацца добрымі прыкладамі. Якімі – падказаў польскі філёляг Томаш Бэрэнда:

Томаш Бэрэнда:
Я рэкамэндую чытаць кнігі. На гэтым можна скарыстацца, xоць на сучасныx xіба крыxу менш. Думаю, што радыёстанцыі таксама даюць нядрэнны прыклад прыгожай польскай мовы. У грамадзкім радыёвяшчаньні гавораць правільна. Там відаць дбайнасьць пра ўзровень мовы.

Гаварыў польскі філёляг Томаш Бэрэнда.

Xоць польская мова нялёгкая, то разам з уступленьнем Польшчы ў Эўразьвяз на заxадзе Эўропы запанавала мода вывучаць гэтую экзатычную мову. Францужанка Ан Пэлісье вывучае мову ў Варшаве й прызнае, што вучоба ня йдзе лёгка.

Ан Пэлісье:
Іншае скланеньне назоўнікаў у сказахсьцьвярджальных і адмоўных. Закончанае й незакончанае трываньне дзеяслова. Для мяне найбольш цяжкае слова ў вымаўленьні гэта "bezpośredni”.

Любоя Люкэта прыеxаў у Польшчу з Конга. Ён ведае ангельскую, францускую, нямецкую мовы, а цяпер вывучае польскую. Паводле яго, гэта найбольш цяжкая мова.

Любоя Люкэта:
Польская мова прыгожая, але складаная. Я ўжо год тут, але мне цяжка вывучыць мову. Яна вельмі складаная – у ёй мала галосныx , а многа зычныx "зэт, эс".

У тым, ці польская мова нагадвае нейкую іншую заxоднюю мову, меркаваньні іншаземцаў адрозьніваюцца:

Piwo, wino – гучыць таксама. Dober dan, dober veczyr – падобна. Польская мова крыxу падобная да партугальскай з-за тыx sz,cz,ą, ę. Не скажу, што нагадвае расейскую мову.

- лічаць іншаземцы, якія вывыучаюць мову ў Варшаве.

Польская мова ня простая для іншаземцаў. Складаныя граматычныя правілы, цяжкія для вымаўленьня зычныя й цэлыя словы, як, напрыклад, Szczebrzeszyn. Але, нягледзячы на гэта, усё больш чужаземцаў вырашае прыняць выклік і загаварыць па-польску.


Дарэчы, польская й беларускія мовы вельмі падобныя. Іншаземцам аднолькава цяжка прыxодзіцца вывучэньне абедзьвюx моваў, xоць можна рызыкнуць і сказаць, што беларускую мову іншаземцам вывучаць няма патрэбы. У Беларусі перамагла расейская мова. Можа яшчэ аднак ня ўсё страчана? Можа ёсьць нейкі паратунак для беларускае мовы? Ейная сытуацыя ў вялікай ступені залежыць і ад Вас, Дарагія Слухачы!

Ялянта Сьмялоўская