• Інтэрнэт для Беларусі
  • 14.04.2006
Уроцлаўская кампутарная фірма Alfanet выйшла зь ініцыятывай стварэньня бесправаднога Інтэрнэту для Беларусі. Фірма зьвярнулася да сваіх партнэраў з прапановай, каб дапамаглі сабраць апаратуру, пры дапамозе якой можна будзе стварыць сетку. Палякі яшчэ памятаюць камуністычны рэжым і прапаганду, а таксамі памятаюць дзейнасьць антыкамуністычнай апазыцыі, - кажа прадстаўнік фірмы Alfanet Робэрт Коваль.

Робэрт Коваль:
Сапраўды, ідэя палягае на тым, каб асобы, якія дзейнічаюць у антылукашэнкаўскай апазыцыі, змаглі данесьці інфармацыю да іншых людзей. Беларускі Інтэрнэт – гэта своеасаблівая альтэрнатыва лістоўкам, якія друкаваліся ў Польшчы ў 80-я гады. Тады пры іх дапамозе людзі атрымлівалі рознабаковую інфармацыю. А сёньня гэтую ролю выконвае Інтэрнэт ды мабільная сувязь. Мы хочам дапамагчы ў рамках нашых магчымасьцяў, якія вынікаюць з нашых тэхнічных ведаў.

Імпульсам да стварэньня сеткі быў пачатак дзейнасьці радыё „Рацыя”, - дадае Робэрт Коваль.

Робэрт Коваль:
Калі пачало дзейнічаць радыё "Рацыя" , то паявілася інфармацыя, што Інтэрнэт-сеткі, якія людзі ствараюць у дамах, зьнішчаюцца міліцыяй, а кошты доступу да Інтэрнэту касьмічныя ці нават абсурдныя. У 10 разоў даражэйшыя чым у Польшчы, прычым трэба дадаць, што ў Польшчы Інтэрнэт таксама нятанны. Так што можна сабе ўявіць дакладныя сумы. Акрамя таго, існуюць цяжкасьці з доступам да Інтэрнэту. У нармальнай краіне Інтэрнэт – гэта адзін са сродкаў, неабходных у працы, ну, а ў вольным часе – гэта спосаб на адпачынак.

А там – гэта перш за ўсё сродак камунікацыі й антыпрапагандысцкай інфармацыі. Калі людзі пазбаўляюцца такой магчымасьці, то трэба ім дапамагчы. Мы скантактаваліся з радыё "Рацыя" й даведліся, якую дапамогу можам аказаць. Калі мы зьвярнуліся з прапановай да нашых гандлёвых партнэраў сабраць апаратуру, то адразу атрымалі адказ. Акрамя таго мы дамовіліся з "Рацыяй", што дапаможам ім у трансьляцыі празь Інтэрнэт.

Калі хто-небудзь зацікавіўся акцыяй і хоча больш падрабязна даведацца на гэтую тэму, то можа ўвайсьці на Інтэрнэт-сайт:

www. wolnabialorus.pl


Караліна Русіновіч