• Выдавецкая дзейнасьць у Беларусі - 2
  • 19.04.2006
Беларускія газэты шмат пісалі пра выдавецкую дзейнасьць у Беларусі, у тым ліку пра падручнікі й вучнёўскія часопісы.

„Бацькаўшчына” зьвяртала ўвагу таксама на моўны аспэкт апрацоўкі падручнікаў. Адзначала той факт, што ў свабодным сьвеце мовазнаўства заўсёды адмежаванае ад палітыкі ці прапаганды.

„Да гэтага часу ў цывілізаваным сьвеце заўсёды было так, што калі складаўся падручнік якое-небудзь мовы, дык усе граматычныя правілы ілюстраваліся прыкладамі, узятымі з нацыянальнае літаратурнае скарбніцы. Пры гэтым найчасьцей выбіраюцца найвыдатнейшыя пісьменьнікі, якія для моваведаў зьяўляюцца найбольшым аўтарытэтам у галіне літаратурнае мовы. Так, прыкладам, ангельскія літаратары ілюструюць ангельскую граматыку, францускія – францускую, нямецкія – нямецкую і г. д.” (Я. З. (крыптонім Янкі Запрудніка), Аб савецкіх падручніках беларускае мовы, у: „Бацькаўшчына”, № 23 (305), Мюнхэн, 3 чэрвеня 1956, с. 1)

Тым часам у Беларусі ўсё па-другому. І тут аўтар спасыляецца на Падручнік беларускае мовы для пэдагагічных вучылішч і дапаможнік для пэдагагічных інстытутаў, выдадзены Міністэрствам асьветы БССР у 1955 годзе. Ягоная своеасаблівасьць праяўляецца ў падборцы цытатаў. У Падручніку ўжываньне часьціцы ні ў беларускай мове падмацоўваецца аўтарытэтам Крылова й Гогаля. У справе злучнікаў экспэртам аказаўся сам Уладзімір Ільіч. Як карыстацца дзеяпрыслоўямі ў беларускай мове, навучае Горкі. Да дзеясловаў аўтары Падручніка змабілізавалі нябожчыка Някрасава й г. д., „аж да краю бязглузьдзя” – падкрэсьлівае аўтар „Бацькаўшчыны” ды пытае:

„Няўжо беларуская мова такая нязграбная, што разабрацца ў ёй павінны дапамагаць расейскія пісьменьнікі? Няўжо не хапае беларускіх пісьменьнікаў, якія зьяўляюцца адзіным аўтарытэтам у пытаньні беларускае літаратурнае мовы? Гэта прыклад дэнацыяналізацыйнае акцыі ў Беларусі, дзе нічога ня можа абыйсьціся бязь ідалапаклонства перад вялікім старэйшым братам.” (Тамсама )

Выкладаньне беларускае мовы ў школах БССР выклікала трывогу ў выкладчыкаў. Рэч датычыць ня толькі якасьці выкладаньня беларускае мовы, але перадусім адсутнасьці добрых, навукова апрацаваных падручнікаў беларускай мовы. Аўтар публікацыі, падпісаны ініцыялямі С. М. ( Аб падручніках і дапаможніках беларускай мовы, у: „Бацькаўшчына”, № 8 (394), Мюнхэн 1958, с. 4), цытуе ліст загадчыка Катэдры беларускай мовы Магілёўскага пэдінстытута спадара Юргілевіча да газэты „Звязда”, у якім Юргілевіч заклікаў беларускіх мовазнаўцаў стварыць паўнацэнныя падручнікі па навучаньні роднае мовы. Зьвярнуў ён увагу на адсутнасьць дапаможнікаў гістарычнай граматыкі беларускай мовы, сучаснай беларускай мовы й дыялекталёгіі. Прычыну гэтакага дрэннага стану Юргілевіч убачыў у Міністэрстве асьветы БССР, якое не хацела выдаваць ні падручнікаў, ні дапаможнікаў беларускае мовы. Аўтар „Бацькаўшчыны” адзначае, што Юргілевіч, пішучы трывожны артыкул пра дрэнны стан навучаньня беларускае мовы, ня мог напісаць аб сапраўдных яго прычынах.

„Вінаватыя тут не «фармалізм і начытніцтва» [як напісаў Юргілевіч - Н. Б.], а бальшавіцкая палітыка ў дачыненьні да мовы беларускага народу. КПСС не зацікаўлена разьвіцьцём і навуковым дасьледваньнем беларускай мовы. Адзінай мэтай партыі й савецкага мовазнаўства зьяўляецца гэтак званае «набліжэньне» беларускай мовы да мовы расейскай з мэтай поўнай бальшавізацыі й зьліквідаваньня ў камуністычнай будучыні ў пляне стварэньня гэтак званага «савецкага чалавека» з адзінай мовай.” (Тамсама )

Ніна Баршчэўская