• Беларуская мова ў Польшчы - 4
  • 22.04.2004
У Польшчы беларуская мова выкладаецца на розных узроўнях.

У Беластоку існуе адзін дзіцячы садзік (№ 14) з польскай і беларускай мовамі навучаньня. Беларускай мовы вучыцца ў ім 20 дзетак. Гэты дзяцячы садзік узьнік у палове 1990-х гадоў. Раней увогуле не было ў Польшчы такой магчымасьці, каб дзеці вучыліся сваёй роднай мове ў дзіцячы садку.

На Падляшшы існуюць пачатковыя школы, у якіх вядзецца навучаньне беларускаje мовы як дадатковага прадмета. Беларуская мова не зьяўляецца абавязковым прадметам – вучацца толькі тыя дзеці, бацькі якіх згаджаюцца на гэта.

Згодна з дадзенымі Раённага Аддзелу Асьветы ў Беластоку, у 2002 годзе ў пачатковых школах вучылася 1773 вучняў, і 1009 вучняў у гімназіяіх. Разам – 2782 вучняў. Назіраецца выразнае зьмяншэньне колькасьці вучняў на Беласточчыне, якія вывучаюць беларускую мову.

У 1960-х гадох беларускую мову вывучала 10-11 тысяч дзяцей і моладзі. Рэкордная колькасьць была ў 1967/1968 навучальным годзе – 12 504 вучняў. 1970-я гады запісаліся як катастрафічныя для навучаньня беларускае мовы. Школы зь беларускай мовай навучаньня былі замененыя на школы z навучаньнем беларускае мовы як дадатковага прадмета. Колькасьць гадзінаў, прызначаных на гэты прадмет, панізілася з 6 да 4 гадзінаў у тыдзень. Амаль цалкам спынілася падрыхтоўка й друк падручнікаў. У выніку гэтыch дзеяньняў колькасьць вучняў, якія вывучалі рoдную мову, упалa да 4068 у 1980/1981 навучальным годзе. Гэта быў вялікі ўдар па беларускай асьвеце ў Польшчы, пасьля якога яна не была ўжо ў стане падняцца да ранейшага ўзроўню.

У 1980-х гадох наступіла далейшае скарачэньне колькасьці дзяцей, якія вывучалі беларускую мову. У 1990/1991 навучаlным годзе іх колькасьць складала толькі 3677 дзетак.

Гэтыя дадзеныя апублікаваныя ў працах: Веслава Харужы – Białorusini w Polsce w latach 1945-1990 (Беларусы ў Польшчы ў гадох 1945-1990), Мар’юша Кавальскага – Polacy na Białorusi, Białorusini w Polsce – obraz pogranicza dwóch narodów (Палякі ў Беларусі, беларусы ў Польшчы – вобраз памежжа двух народаў), ды Раённага Аддзелу Адукацыі ў Беластоку – Szkoły i placówki. Szkoły z nauczaniem języków mniejszości narodowych (Школы й пляцоўкі. Школы з навучаньнем моваў нацыянальных меншасьцяў).

Беларуская мова ў Польшчы вывучаецца таксама ў сярэдніх школах. Існуюць два агульнаадукацыйныя ліцэі, у якіх беларуская мова зьяўляецца дадaтковым прадметам навучаньня. Гэта ІІ Агульнаадукацыйны Ліцэй зь Беларускай Мовай Навучаньня ім. Браніслава Тарташкевіча ў Бельску Падляскім dy Комплекс Школаў з Дадатковым Навучаньнем Беларускай Мовы ў Гайнаўцы, у якім знаходзiцца ліцэй і гімназія. У ліцэях беларуская мова зьяўляецца абавязковым прадметам навучаньня.

Паводле дадзеных Раённага Аддзелу Асьветы ў Беластоку, у 2002 годзе ў ліцэях беларускай мове вучылася 830 вучняў. Тут не назіраецца зьмяншэньня колькасьці аchвотных вучыцца, утрымліваецца сталая тэндэнцыя. Вялікаму зацікаўленьню ліцэямі сярод моладзі спрыяе высокі ўзровень навучаньня, напр. да 1998 году ў ВНУ паступіла 85,4% выпускнікоў Агульнаадукацыйнага Ліцэя w Бельску Падляскім. Дарэчы, пра гісторыю абодвух ліцэяў – бельскага й гайнаўскага – можна пазнаёміцца на старонках парталу www.bialorus.pl

Вывучаць беларускую мову можна таксама ў польскіх вучэльнях. Выкладаецца яна на Катэдрach Беларускай Філялёгіі ў Варшаўскім Унівэрсытэце, Унівэрсытэце ў Беластоку дy Wнівэрсытэце імя Марыі Кіры-Складоўскай у Любліне. Каля 2000 году было спыненае навучаньне беларускае мовы ў Каталіцкім Люблінскім Унівэрсытэце.

Беларусістыку ў Польшчы вывучае каля 270 студэнтаў. Варта заўважыць, што да 1995 году назіраўся рост колькасьці студэнтаў беларусістыкі, а з 1995 году – спад. Меншае зацікаўленьне беларусазнаўствам вынікае з абмежаваньня функцыяў беларускае мовы ў Рэспубліцы Беларусь.

Ніна Баршчэўская