Учора, 22 траўня ў Варшаве ў Нацыянальнай галерэі мастацтва ‘Zachęta’ адбылася прапрэм’ера выставы пад загалоўкам: Адкрываючы дзьверы? Беларускае мастацтва сёньня.
Мерапрыемства пачалося з прамовы куратара Kэнсьцітуса Куізінаса.
Kэнсьцітус Куізінас: На выставе прадстаўлена больш за 20 мастацкіх прац, твораў беларускіх мастакоў. Некаторыя зь іх жывуць цяпер у Беларусі, а іншыя за мяжой дзяржавы. Менавіта гэта мае вялікае значенне для зразуменьня сучаснага беларускага мастацтва.
Да ўрачыстага адкрыцьця выставы прымеркаваныя былі мастацкія заняткі для дзяцей, сустрэча з мастакамі, а таксама канцэрты трох беларускіх гуртоў: Серебряная Свадьба, НагУаль ды Drum Ecstazy.
На канцэртах гулялі перад усім выпадковыя жыхары Варшавы, але не забракла таксама гасьцей, якія прыехалі сюды з мэтай паслухаць сваю любімую каманду.
Песьняй Пілёты чаравалі слухачоў музыкі гурта Серебряная Свадьба.
Афіцыйны вэрнісаж выставы адбудзецца сёньня а 19.00 гадзіне.
Уся праграма рэалізаваная Нацыянальнай галэрэяй мастацтва ‘Zachęta’ пры дапамозе:
Міністэрства замежных спраў Польшчы
Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта ў Вільні
Таварыства прыгожых мастацтваў галерэі ‘Zachęta’
Таварыства Мы
Фундацыі Мастацтва і тэхналёгія
Ініцыятывы Свабодная Беларусь
Марта Фрэнховіч і Паўліна Кэмпіньска