- 1 студзеня 2012 году ў Польшчы пачне дзейнічаць новы Закон аб рэпатрыяцыі
- Audio4.58 MB
- 26.07.2011
1 студзеня 2012 году ў Польшчы пачне дзейнічаць новы Закон аб рэпатрыяцыі.
Польскі Сэнат запрапанаваў увядзеньне зьменаў у закон, якія пазытыўна ацаніў польскі ўрад.
Дзейсны Закон аб рэпатрыяцыі, які пачаў дзейнічаць у 2001 годзе, быў несупынна крытыкаваны як палітыкамі, так і грамадзкімі дзеячамі. У адпаведнасьці з законам, вярнуцца на айчыну маглі асобы, якія апынуліся па-за яе межамі ў выніку дэпартацыі, ссылак, нацыянальнага ці палітычнага перасьледу.
Ад моманту дзеяньня закону Польшча прыняла толькі 7 тысяч рэпатрыянтаў.
Умовы рэпатрыяцыі былі настолькі складаныя, што большасьць асобаў польскага паходжаньня ня бачыла сэнсу прыезду ў Польшчу.
Працэс рэпатрыяцыі давоілі складаны й адбываецца ў некалькі этапаў. На сёньняшні дзень у рэгістрацыйнай сыстэме RODAK (Суайчыньнік) зарэгістраваныя каля 2500 асобаў (каля 1620 сем’яў) якія чакаюць выезду ў Польшчу. Аднак усё адбываецца вельмі павольна. У мінулым годзе Міністэрства ўнутраных спаваў і адміністрацыі дало дазвол на пераезд у Польшчу толькі 20 асобам з гэтага сьпісу. Асноўныя абавязкі апекі над новапрыбыўшымі рэпатрыянтамі ўскладзеныя на ворганы мясцовага самакіраваньня. Менавіта мясцовыя ўлады павінны выдзяліць жыльлё й фінансавыя сродкі, прадугледжаныя законам, на працэс рэадаптацыі рэпатрыянтаў. А паколькі мясцовая адміністрацыя заўсёды наракае на недахоп як аднаго, так і другога, таму рэпатрыяцыйныя працэсы зацягваюцца надоўга, а некаторыя сем’і чакаюць на „лепшае жыцьцё” па 7, а нават 10 гадоў.
Новы закон зьяўляецца больш прыязным для палякў, якія жадаюць вярнуцца на гістарычную радзіму.
Старшыня сэнацкай камісіі па пытаньнях эміграцыі й палякаў за мяжой Анджэй Пэрсон тлумачыць неабходнасьць увядзеньня зьменаў у закон.
Анджэй Пэрсон: Адной з прычынаў навэлізацыі зьяўляецца пастанова Канстытуцыйнага суду, якая даручае нармалізацыю прынцыпаў пацьвярджэньня польскага паходжаньня, каб пашырыць кола асобаў польскага паходжаньня, якім можна прызнаць старус рэпартыянтаў. Пры нагодзе можна вырашыць справу выпускнікоў польскіх ВНУ польскага паходжаньня. Пры жаданьні застацца ў Польшчы яны атрымаюць статус рэпатрыянта. Гэтым шляхам ім будзе прасьцей атрымаць польскае грамадзянства, чым гэта прадуглежвае агульная працэдура. Няма сумневаў, што дэмаграфічная сытуацыя пачынае нас непокоіць. За мяжу на пастаяннае пражываньне выехаў 1 мільён палякаў, другі мільён знаходзіцца за мяжой больш за год. Новы закон стварае магчымасьць прыцягненьня новых грамадзянаў. Такім чынам пры нагодзе навэлізацыі закону мы хочам стварыць шанец застацца э Польшчы маладым спэцыялістам польскага паходжаньня.
Якія зьмены ўводзіць гэтая навэлізацыя?
Анджэй Пэрсон: У першю чаргу навэлізацыя прадугледжае зьмены прынцыпаў у прызнаваньні фінансавай дапамогі ворганам мясцовага самакіраваньня, на тэрыторыі якіх паселяцца рэпатрыянты. Гміна, якая загарантуе рэпатрыянту й ягонай сям’і жыльлёвае памяшкане, зь дзяржаўнага бюджэту будзе выплочвацца сума памерам у 40 тысяч злотых (10 тысяч эўра), альбо да 90 тысяч на сямейнае гаспадарства. Такім чынам не мясцовыя ворганы, а дзяржбюджэт панясе ўсе затраты.
Уводзячы зьмены ў закон, чаго канкрэтна спадзяваліся заканадаўцы?
Анджэй Пэрсон: У першыю чаргу, каб 2 тысячы сем’яў, якія задэкляравалі жаданьне рэпатрыацыі й зарэгістраваныя ў базе „ RODAK ”, як мага хучэй былі прывезеныя і ў Польшчу. Каб больш не даводзілася чуць, што мы пакінулі іх самых сабе без ніякай дапамогі.
У адпаведнасьці з законам, які дзейнічае яшчэ сёньня, скарыстацца рэпатрыацыяй маглі толькі асоб, якія з момантам уваходу ў сілу закону пражывалі на тэрыторыі Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Казахстану, Кыргызстану, Таджыкістану, Туркмэністану, Узбэкістану й Азіяцкай часткі Расейскай Фэдэрацыі. Не распаўсюджваецца ён на палякаў з Летувы, Беларусі й Украіны, паколькі ў адпаведнасьці з Законам аб рэпатрыяцыі яны нікуды не вывозіліся, а апынуліся па-за тэрыторыяй Польшчы ў выніку ваенна-гістарычных падзелаў.
Новы закон распаўсюджваецца на палякаў, якія пражываюць па ўсім сьвеце.
Падрыхтавала Караліна Русіновіч