Ураджэнец Белаазёрска Генэк Лёска стаў пераможцам першага польскага выданьня сьпеўнага конкурсу «X-Factor» . У якасьці галоўнай узнагароды ён атрымае кантракт на запіс кружэлкі, яе рэкляму й дадаткова 100 тыс. злотых. Генэк Лёска на пачатку 90-х гадоў пераехаў у Польшчу. Жыве ва Ўроцлаве. Яго можна сустрэць зь гітарай на вуліцах Варшавы, Кракава ці Гданьска.
Шырокая публіка пабачыла яго ў 2000 годзе ў першым польскім талент-шоў „Szansa na sukces”, дзе ён стаў пераможцам аднаго з этапаў.
У мінулым годзе ён выступіў у папулярным тэлешоў „Мam Talent”, аднак не прайшоў у наступны этап.
«X-Factor» стаў для Генэка Лёскі больш шчасьлівым – ён прайшоў усе этапы адбору й трапіў у фінал разам з двума сьпевакамі. Сваёй аўтэнтычнасьцю й шчырасьцю ён пакарыў гледачоў, якія шляхам смс-галасаваньня аддалі Генэку Лёску перамогу ў першым выданьні конкурсу «X-Factor».
кр