У Польшчы праходзіць усеагульны перапіс насельніцтва. У сувязі з гэтай падзеяй зьяўляюцца факты парушэньня законаў, зьдзейсьненыя перапісчыкамі. Напрыклад, яны не заўсёды просяць грамадзян назваць нацыянальнасьць, а часам ўпісваюць “польская”. Такія выпадкі здараліся на Беласточчыне, дзе пражываюць прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасьці. А вось сьведамае парушэньне адбылося ў мясцовасьці Кшынэвічы, дзе перапісчыца спэцыяльна зьмяніла беларускую мову й нацыянальнасьць на польскую. Справай зацікавілі мясцовыя СМІ, і ў выніку перапісчыцу звольнілі з працы, зь беластоцкага аддзелу Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Польшчы. Лідары беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы заклікаюць сваіх суайчыньнікаў паведамляць пра факты парушэньняў падчас перапісу. З працягам тэмы – Юрка Ляшчынскі.
матэрыял у далучаным гукавым файле