• 160 тысяч чалавек уцякло зь Лібіі цягам 2 тыдняў
  • Audio3.37 MB
  • 04.03.2011

Больш за 100 тысяч асобаў уцякло зь Лібіі ў Туніс цягам 2 тыдняў. Заходнія палітыкі заклікаюць Муамара Кадафі сысьці з пасады, а міжнародыя гуманітарныя арганізацыі асьцерагаюць, што арабскі рэгіён у выніку пачаўшайся эпідэміі сярод уцекачоў і дрэнных варункаў іх утрыманьня можа апынуцца на мяжы гуманітарнай катастрофы.

Высокі прадстаўнік ААН па пытаньнях уцекачоў у Жэнэве паведаміў, што на лібійскай мяжы надалей знаходзіцца каля 12, 5 тысяч людзей, якія жадаюць патрапіць у Туніс. Аднак прадстаўнікі ААН маюць абмежаваную магчымасьць дапамогі, паколькі мяжу ахоўваюць узброеныя адзьдзелы прыхільнікаў Кадафі.

Паводле падлікаў ААН ад пачатку канфлікту зь Лібіі ў розныя краіны ўцякло ў суме каля 160 тысяч чалавек.

Міжнародны аэрапорт у Джэрбе перажывае сапраўдны наезд. Тысячы людзей, шчасьлівых, што ім удалося ўцячы з ахопленай канфліктам краіны, качуюць там, чакаючы на авіярэйсы ў іншыя краіны.

Эгіпцыянін: На шчасьце, вяртаемся ў Эгіпет і дзякуем усім жыхарам Тунісу за тое, што для нас зрабілі. Яны нам вельмі дапамаглі й мы будзем пра гэта памятаць.

Зь Лібіі ў суме  ўцякло 25 тысяч эгіпцыянаў, якія стараюцца вярнуцца ў Эгіпет. Другую групу па колькасьці ўцекачоў складаюць жыхары Банглядэшу, якіх было ў Лібіі каля 10 тысяч.

ААН заклікаў міжнародную супольнасьць аказаць дапамогу ўцекачам. Пасьля таго, як улады Тунісу пачалі гаварыць пра рызыка гуманітарнай катастрофы, на заклік ААН даволі хутка пачалі адгукацца розныя краіны. Прэс-сакратар Генэральнага сакратар ААН Марцін Нэсіркі сказаў, што ўсе грошы будуць прызначаныя на функцыянаваньне гэтых лягераў.

Марцін Нэсіркі: Прадстаўніца ААН, адказная за гуманітарную дапамогу, пастанавіла выкарыстаць 5 мільёнаў даляраў з рэзэрвовага фонду й прызначыць іх на дапамогу людзям, якія ўцякаюць ад насільля ў Лібіі. У першую чаргу грошы пойдуць на дапамогу тым, хто надалей знаходзіцца на мяжы Лібіі з Тунісам.

Эўразьвяз задэкляраваў дадатковыя 30 мільёнаў эўра на дапамогу асобам, якія апынуліся ў часовых лягерах для ўцекачоў. 

38 мільёнаў даляраў выдзеліла Агенцтва ААН, якое займаецца сусьветнай харчовай праграмай. Выдзеленыя сродкі прызначана на пакупку неабходных прадуктаў харчаваньня для ўцекачоў у лягерах. У адным з такіх лягэраў знаходзяцца прадстаўніца агенцтва Абір Этэфа.

Абір Этэфа: Мы прывезьлі ў лягер 80 тон высокакалярыйных прадуктаў. Грошы мы перадаем на пакунку прадктаў харчаваньня лякальным суполкам, а таксама прадстаўнікам туніскага Чырвонага паўмесяца. Да гэтае пары мы перадалі каля 150 тысяч даляраў, а чарговыя сродкі прыйдуць цягам наступных дзён.

Абір Этэфа дадае, што сытуацыя ў лягерах крыху палепшылася.

Абір Этэфа: Увесь час паяўляюцца новыя асобы, але сытуацыя нармалізуецца, паколькі нехта пачаў гэтым кіраваць. Хаця колькасьць уцекачоў не зьмяншаецца, але наладжаны парадак. Раней сюды траплялі пераважна лібійцы й эгіпцыяне, то цяпер ёсьць вьетнамцы й выхадцы з Банглядэшу.

Вялікабрытанія й Нямеччына выслалі ў Туніс свае самалёты, якія прывязуць у іх краіны людзей, якія засталіся качаваць на мяжы.  Нямеччына задэкляравала прыняцьцё 4 тысяч лібійскіх уцекачоў. Прыняцьцё ўцекачоў абяцаў таксама амерыканскі прэзыдэнт Барак Абама.

КР