• У Беларусі працягваюцца катаваньні
  • Audio4.04 MB
  • 25.07.2011

Пра катаваньні палітычных супернікаў дзеючай улады ў Беларусі стала вядома напачатку году, пасьля затрыманьня былых кандыдатаў у прэзыдэнты ды грамадзкіх актывістаў. Сёньня улады стасуюць падобныя мэтады ў дачыненьні да палітычных зьняволеных.

Нягледзячы на гучныя заявы прадстаўнікоў беларускіх уладаў пра тое, што ў краіне няма палітычнага перасьледу ды палітычных зьняволеных, міжнародныя ды беларускія праваабаронцы сьведчаць пра адваротнае. Пасьля 19-га сньнежня мінулага году ў Беларусі зьявілася некалькі дзесяткаў палітзьняволеных: былых кандыдатаў у прэзыдэнты, грамадзкіх актывістаў, удзельнікаў маніфэстацыі пратэсту.

На пачатку году адзін з затрыманых кандыдатаў Алесь Міхалевіч заявіў пра катаваньні ў турмах палітычных супернікаў беларускіх уладаў. Сёньня падобную практыку выкарыстоўваюць у дачыненьні да палітзьняволеных, лічыць праваабаронца Уладзімір Лабковіч.

Вельмі драматычная й скандальная сытуацыя склалася сёньня са Зьмітром Бандарэнкам, даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, які можа стаць інвалідам з-за жорсткага абыходжаньня турэмнага кіраўніцтва. Гэта вельмі непакоіць ягоную сям'ю, распавядае Юлія Бандарэнка, яго дачка.

Праваабронцы адзначаюць, што колькасьць выпадкаў жорсткага абыходжаньня з палітвязьнямі расьце. Пра найбольш скандальныя выпадкі распавядае Валянцін Стэфановіч з праваабарончага цэнтру «Вясна».

З крытыкай беларускіх уладаў, якія дазваляюць жорсткае абыходжаньне з палітзьняволенымі, у тым ліку са Зьмітром Бандарэнкам, выступіў старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч
Поўная вэрсія ў гукавым файле