У сераду асноўныя тэлеканалы паказалі ўладара краіны ў Паставах. Было бачна, што ён стаміўся трымаць краіну як крохкі сасуд. Бо ўпершыню вёў размовы седзячы на лаўцы. Аляксандар Лукашэнка даў Віцебскай вобласьці адзін год для выхаду сельскай гаспадаркі на рэнтабельную работу, — з сур'ёзнасьці паведамляе лукашэнкаўскае агенцтва БелТА. «Боўтаешся апошні год. У наступным годзе: ёсьць рэнтабельнасць — твая праўда, не — адказвай», — сказаў Лукашэнка, зьвяртаючыся да губэрнатара вобласьці Аляксандра Косінца.

Вось цікава, што народ ужо не дае дыктатару й дня: “Наша Ніва” піша, што вёска ўзьненавідзела Лукашэнку. Ён жа выказаў глыбокую думку, што «кіраўнікі гаспадарак ведаюць, якія зь сельгаскультур даюць максімальную аддачу на іх землях. На гэту інфармацыю павінны арыентавацца губэрнатары, а не даводзіць зьверху пляны па апрацоўцы той або іншай культуры». «Збожжавыя культуры трэба сеяць з розумам. Я лічу, што тут, на поўначы краіны, адзінкавыя палі, дзе можна сеяць збожжавыя й рэнтабельна атрымліваць ураджай», — сказаў ён. «Навошта апрацоўваць нерэнтабельныя культуры?»  Аляксандар Лукашэнка закрануў таксама й пытанне выпасу жывёлы ў поймах. На яго думку, у Віцебскай вобласьці гэтаму ўдзяляецца недастаткова ўвагі. «Віцебская вобласьць сёньня ў хвасьце ў гэтым пляне. Пралятаючы, я ня бачыў ніводнага статка ў пойме, аб чым мы дамаўляліся. Прыпяць побач не стаяла з гэтымі ўгодзьдзямі»,  — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсьліў, што пэрспэктывай гэтага рэгіёну зьяўляецца вытворчасьць ялавічыны.

Падчас Пастаўскіх прэзыдэнскіх пасідзелак гледачы ўбачылі мясцовага прадпрымальніка, Анатоля Бабічэва, які стварыў фірму па вырабу дзьвярэй і паліўных пілетаў з адкідаў вытворчасьці. Яго прадукцыя прадаецца па ўсім сьвеце й дае 75% валютных даходаў пастаўскага раёна. На фірме працуе 1 000 чалавек, якія маюць заробкі 2 мільёны руб. Прадпрымальнік стварыў тры футбольныя палі, адно зь якіх са штучным пакрыцьцём і наняў для маладых футбалістаў трэнэра з Італіі.

Нармальны кіраўнік краіны, які бэсьціць бізнэсоўцаў як “вашывых блох” і чворыць хваласьпевы адміністрацыйным мэтадам кіраўніцтва, мае 90% стратных прадпрыемстваў у краіне, пры сустрэчы з такім былым прапаршчычкам як максымум застрэліўся б ад ганьбы, а як мінімум тут жа ў Паставах заявіў бы аб сваёй адстаўцы й даверыў бы гэтаму бізнэсоўцу кіраваць Рэспублікай часова да датэрміновых выбараў. Яле ж ўладар чыноўнікаў ды конкурсаў Міс Беларусь пра гэта нават і не падумаў. Ён пайшоў куды вы думаеце? Правільна - на стадыён і там пачаў вучыць футбалістаў ды іх італьянскага трэнэра як трэбы трэніравацца! І тут жа зганьбіўся, калі біў пенальці хлопцу ды не змог забіць гол.

Паслухай эфірны аўдыёфайл