• Навэлізацыя закону аб адукацыі па-летувіску
  • Audio4.11 MB
  • 24.03.2011

Большасьць дапутатаў летувіскага Сойму падтрымала 30 артыкул папраўкі закону аб адукацыі, у адпаведнасьці зь якім навучэнцы школаў нацыянальных мешасьцяў, у тым ліку польскай, на летувіскай мове будуць вывучаць разьдзелы зь гісторыі, геаграфіі ды  ведаў аб грамадзтве, што датычаць Летувы. Нібыта нічога надзвычайнага, але ў польскіх рамадзкіх і палітычных колах разгарэлася спрэчка.

Летувіскія ўлады аргмэнтуюць папраўкі да закону тым, што новыя прынцыпы адукацыі дапамогуць прадстаўнікам нацыянальных меншасьцях у лепшай ступені валодаць летувіскай мовай.

Юзэф Квяткоўскі старшыня грамадзка- асьветніцкага таварыства „Polska Macierz szkolna” ў Летуве не пагаджаецца з гэтым аргумэнтам і заяўляе, што гэты закон значна пагоршыць сытуацыю польскай адукацыі ў краіне.

Юзэф Квяткоўскі: Улады, у тым  ліку парлямэнтары, прытрымліваюцца думкі, што гэта дакладная калька летувіскай адукацыі ў Польшчы. Пры гэтым трэба зьвярнуць увагу на тое, што адукацыя ў летувіскух школах Польшчы ўвесь час паляпшаецца, а сытуацыя ў польскіх школах Летувы пагаршаецца. У двуxбаковых дамовах ёсьць запіс аб непагаршэньні сытуацыі нацыянальных меншасьцяў як у Польшчы, так і ў Летуве.  Таму склаўшаяся сытуацыя не адпавядае ня толькі польска- летувіскай дамове, але й шэрагу эўрапейскіх дакумэнтаў аб нацменшасцях. Парлямэнт ня ўзяў пад увагу 60130 подпісаў грамадзянаў Льетувы, якія выказаліся супраць навелізацыі закону аб адукацыі. Наша моладзь добра валодае летувіскай мовай, паколькі пасьла школы ідзе ў летувіскія ВНУ, а там адукацыя адбываецца выключна на летувіскай мове. Акрамя таго, калі ўладам залежыць, каб моладзь добра валодала летувіскай мовай, то неабходна прыкладацца да лепшага навучаньні летувіскай мовы, а не ўводзіць навучаньня на летувіскай мове іншых прадметаў.

Польскі бок незадаволены зьменай летувіскага закону аб адукацыі, які датычыць прадстаўнікоў польскай нацменшасьці, заявіў Польскаму радыё прэ-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі.

Марцін Басацкі: МЗС вельмі разчараваны рашэньнем летувіскага парлямэнту, які зьмяніў закон аб адукацыі, неспрыяльны адпаведнай інтэграцыі нацменшасьцяў, у тым ліку палякаў зь летувіскім грамадзтвам. Гэты закон спрычыніцца толькі да прымусовай асыміляцыі нацменшасьцяў.

Прадстаўнік дыпляматычнага ведамства дадаў, што на дадзены момант Польшча ня будзе закранаць гэтага пытаньня на эўрапейскай арэне, але намерваецца працягваць гэты складаны дыялёг зь летувісамі.

Марцін Басацкі: Сытуацыя, нажаль, выглядае такім чынам, што першы крок павінны зрабіць летувіскія палітыкі. Раней было дамоўлена, што летувісы будуць кансультаваць гэты закон на ўзроўні міністраў адукацыі. Міністар Катажына Халь запрасіла свайго летувіскага адпаведніка ў Варшаву, але ён цягам 4 месяцаў не знайшоў часу.

Справа даволі складаная, кажа прафэсар Ковенскага ўнівэрсытэту  Русьціс Камунтавічус, акрамя таго й з аднаго, і з другога боку адчуваецца вельмі эмацыйная напружанасьць.

Русьціс  Камунтавічус: Асабіста я мяркую, што летувіскі бок ня робіць вельмі добра, бо гэтыя палякі жывуць тут у Летуве ад Сярэднявечча, яны маюць сваю культуру, сваю мову, няхай яны ёю й карыстаюцца. Але зь іншага боку летувісы заўзята тлумачаць, што ўсходняя Летува заўсёды была летувіскай і трэба, каб там усё было па- летувіску. Гэта вельмі складаная сытуацыя, але я ня ведаю, якое можа быць зь яе выйсьце.

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі гутарыў адносна новага закону аб адукацыі, які закранае польскую нацменшасьць зь летвіскай амбасадаркай у Польшчы  Ларэтай Закарэвічэне. Вынікі сустэчы не падаюцца.

 Караліна Русіновіч