• Чарнобыль у Мікалайках
  • Audio5.54 MB
  • 26.04.2011

25 гадоў таму- 26 красавіка 1986 году - дайшло да аварыі на Чарнобыльскай АЭС.  У выніку выбуху на 4-м энэргаблёку быў зьнішчаны рэактар, а ў атмасфэру выкінутыя хмары радыеактыўных рэчываў.

Гэты момант ўзгадваюць у нашым эфіры Яцэк Галішэўскі, тагачасны кіраўнік абсэрваторыі Інстытуту мэтэаралёгіі й воднай гаспадаркі ў Мікалайках (на ўсходзе Польшчы) ды Рэгіна Новак - супрацоўніца згаданай абсэрваторыі.

Яцэк Галішэўскі : У суботу мы былі на працы, усё было нармальна. Нядзеля – была вольная ад працы, а калі мы прыйшлі на працу ў панядзелак аказалася, што адбываецца нешта дзіўнае. У нас было такое табло, якое паказвала ўзровень радыяцыі.

Рэгіна Новак: На табло настолькі хутка маняліся лічбы, што мы не пасьпявалі іх адрозьніваць.

Яцэк Галішэўскі: Першая думка – тэхніка сапсавалася, ну але гэта не праблема: хопіць пайсьці на склад і памяняць прыладу. Мы яе памянялі, а табло надалей паказвае тое ж самае.

Згодна з правіламі, мы былі прымушаныя паведаміць нашыя ўлады, а значыць аддзел у Беластоку. Дырэктар адрэагаваў вельмі спакойна, быццам бы, мы „расказваем нейкія дурноты ў гэтых Мікалайках, што нічога не адбываецца, ёсьць прыгожае надворе: агулам ўсё ўпарадку”.

Мы патэлефанавалі таксама ў Варшаву ў цэнтар інстытуту й там аказалася, што ў іх падобная праблема. Яны таксама ня ведаюць што рабіць. Яны нас папрасілі, каб мы пакуль нічога не гаварылі, а яны пастараюцца праверыць усю справу. Пазьней зьявілася інфармацыя, што можа нешта адбываецца з рэактарам у Сьверку ля Варшавы, ну але адкуль гэткі ўзровень радыяцыі менавіта ў Мікалайках.

Рэгіна Новак:Паявіліся нейкая інфармацыя (па радыё ці то па тэлебачаньні, я ўжо ня памятаю дакладна дзе), што дайшло да выцеку на АЭС у Нарвэгіі, ці Швэцыі, але гэтага не пацьвердзілі. Апрача таго, радыяцыя настолькі хутка павялічвалася, што было вядома - справа больш сур’ёзная.

Яцэк Галішэўскі: Па радыё, а 22.00 была першая інфармацыя з прэс-канфэрэнцыі, здаецца, прэс-сакратара ўраду, што была аварыя на ЧАЭС. Мы хутка праверылі на мапе: дзе гэта; колькі кілямэтраў, якая адлегласьць і мы ўжо ведалі, што радыеактыўная хмара дайшла да нас. Самае цікавае, што ў інстытуце была адмысловая прылада, якая аўтаматычна паказвала ўзровень радыяцыі, але гэта быў 1986 год і нехапала паперы да гэтай прылады.

У сувязі з гэтым улады інстытуту вырашылі, каб яна працавала кожны другі месяц. І склалася такім чынам, што красавік быў месяцам, калі яна менавіта не працавала. Калі б яна працавала, то ўключылася б паведамленьне пра рост радыяцыі й мы неадкладна прыехалі б на працу. Тады мы б ведалі пра рост радыяцыі 24 гадзіны раней. Як мы ацанілі на падставе хуткасьці ветру, радыеактыўная хмара дасягнула Мікалаек у суботу ўвечары, альбо ўначы з суботы на нядзелю.

Рэгіна Новак: Кожы з нас паведаміў сям’ю, знаёмых, школу, мэдцэнтар, працоўныя заводы… але людзі не ад пачатку разумелі, што гэта пагроза – даволі сур’ёзная пагроза.

Яцэк Галішэўскі: Гэта была даволі стрэсагенная сытуацыя, што адбываецца нешта, чаго мы ня бачым; што можна толькі зарэгістраваць і невядома, што далей рабіць. Хутка паявіліся спэцслужбы, каб атрымаць пробы травы, малака. У панядзелак, гэта пачалося, у аўторак да нас прыехалі першыя замежныя журналісты, амаль з усяго сьвету: з ЗША, Японіі, з розных эўрапейскіх краінаў ды аніводнага польскага журналіста. Першы польскі журналіст паявіўся ў нас у 1988 або 1989 годзе. Ён прыехаў, каб запытацца, што тут адбылося ў 1986 годзе. Першы польскі журналіст! Нягледзячы на тое, што восеньню 1986 BBC здымала ў нас, у інстытуце рэпартаж са згоды польскіх уладаў, бо гэта не была таямніцай, можна было прыехаць… Ну, гэта нас рассьмяшыла й таму нашае стаўленьне да тагачасных, польскіх журналістаў было даволі адмоўнае.

Гэта была вялікая прыгода, хаця можа слова „ прыгода” ў не зусім дакладным значэньні. Гэта быў сапраўдны выклік, каб справіцца з гэтым; даведацца, што на самой справе адбываецца; як гэта ўплывае на людзей, на навакольле. З другога боку, часы былі такія, што інфармацыя пра тое, што адбывалася, даходзіла да польскага грамадзтва іншым шляхам, чым з польскіх СМІ.

Мы мелі шчасьце, што былі першыя, але пазьней швэдcкія ці нарвэскія таксама нешта б зарэгістравалі. Радыёактыўная хмара пайшла на поўнач, а пазьней разышлася амаль па ўсёй Эўропе, так, што не было магчымамасьці схлусіць, што нічога не было.

-  успамінаў Яцэк Галішэўскі, тагачасны кіраўнік абсэрваторыі Інстытуту мэтэаралёгіі й воднай гаспадаркі ў Мікалайках.

рб/аз