• Які крэдыт просіць Беларусь?
  • 18.05.2011

На днях Аляксандар Лукашэнка зявіў пра тое, што Беларусь неўзабаве атрымае 6-мільярдаў даляраў ад Расеі. Гэта выклікала зьдзіўленьне сярод эканамістаў ды яшчэ больш аслабіла курс беларускага рубля. У сераду на па-забіржавым рынку за 1 даляр давалі 7,5 тысяч рублёў

Размовы пра расейскія крэдыты беларускія ўлады вядуць безьперапынна з пачатку году. Афіцыйны Менск прасіў ў Максвы 9 мільярдаў даляраў на будаўніцтва АЭС і дадаткова 3 мільярды страбілізацыяйнага крэдыту: 2 мільярды даляраў са стабілізацыйнага фонду ЭўрАзЭС ды мільярд даляраў бюджэтнай падтрымкі. На днях Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён чакае ад Расеі ня трох, а 6 мільярдаў даляраў дапамогі. Чым выкліканыя гэтыя патрэбы ды дзе іх верхняя мяжа? За адказам на гэтыя пытаньні мы зьвярнуліся да вядомага эканаміста Леаніда Злотнікава:

Леанід Злотнікаў: У гэтым годзе Беларусі трэба аддаць каля 12 мільярдаў даляраў кароткатэрміновых пазыкаў. Гэта пазыкі прадпрыемстваў ды банкаў. У гэтым годзе як ніколі высокі дэфіцыт гандлёвага балянсу. Яго трэба пакрываць. Так што патрэбы высокія.

Крэмль дагэтуль пагадзіўся прафінансаваць будаўніцтва беларускай АЭС у памеры 6 мільярдаў даляраў. Зь іншымі крэдытамі Масква пакуль жа не спяшаецца. У аўторак міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын зявіў, што на дадзены момант Расея разглядае прызнаньне Беларусі 3-мільярднага крэдыту па 1 мільярду ў год з Антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС на макраэканамічную стабілізацыю ды 3 мільярды даляраў на пакрыцьцё бюджэтнага дэфіцыту за кошт прыватызацыі. Такім чынам, лічыць эканаміст Сяргей Чалы, размова не вядзецца пра крэдыты. Гэта выстаўленьне новых, больш жорсткіх умоваў Лукашэнку, каб змусіць яго аддаць кантроль над эканомікай.

Сяргей Чалы: Дагэтуль незразумела, што тут крэдыт, а што сродкі прыватызацыі. Лукашэнка казаў пра тое, што Расея гатова на 3 мільярды даляраў пракрэдытаваць продаж нашых тавараў. Звычайна крэдытуюць пакупніка, а не прадаўца. Гэта ніякі не крэдыт, а авансаваньне экспарту. Гэту лічбу можна адразу дзяліць на два. Калі ж паглядзець на тлумачэні Кудрына, сытуацыя становіцца яшчэ горш. У параўнаньні з папярэднімі месяцамі, цяпер абавязковай умовай выдзеленьне крэдыту зьяўляецца прыватызацыя.

На думку расейскага палітоляга Андрэя Суздальцава, сёньня Лукашэнка знаходзіцца ў пастцы. На ўтрыманьне стабільнасьці ў краіне яму патрэбны 1 мільярд даляраў штомесяц. Такіх грошай яму ніхто ня дасьць апроч Масквы. Таму беларускі лідар гатовы на любыя ўмовы, каб атрымаць фінансавыя сродкі з Расеі. У сваю чаргу Масква шукае гарантыяў вяртаньня гэтых сродкаў.

Андрэй Суздальцаў: Каб была стабільная экономіка, а сацыяльныя патрэбы заспакоеныя, Беларусі штомесяц патрэбны мільярд даляраў. Узяць іх няма адкуль. Таму 3 мільярда – гэта лета перажыць, а 6 мільярдаў дазволяць дацягнуць да канца года. Таму Лукашэнка гатовы на любыя ўмовы, каб атрымаць гэтыя грошы. Расея не супраць крэыдтаваць Беларусь, але ставіць пытаньне вяртаньня грошай. Масква не хочах проста аддаваць яму грошы, а плянуе іх вярнуць Ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі – гэта амаль немагчыма.

На абслугоўваньне зьнешняй запазычанасьці ды высокага імпарту Беларусь патрабуе недзе 12 мільярдаў даляраў на гэты год. У такіх умовах новыя пазыкі сытуацыю толькі пагоршаць, кажуць эканамісты. Пакуль афіцыйны Менск выбірае менавіта шлях новых крэдытаў.

Падрыхтаваў Юры Ліхтароўіч