• Чарговы беларуска-расейскі крызыс?
  • Audio4.45 MB
  • 31.05.2011

На мінулым тыдні беларускія ды расейскія ўлады абмяняліся шэрагам узаемных вострых заўвагаў. Афіцыйны Менск абвінаваціў расейскія СМІ ў распальваньні ажыятажу ў Беларусі. Масква прыгразіла ня даць крэдыту, калі будуць працягвацца падобныя атакі. Ці гэта пачатак чарговага абвастрэньня паміж Крамлём ды Лукашэнкам?

Увесь мінулы год беларуска-расейскія адносіны знаходзіліся ў глыбокім крызысе: інфармацыйныя ды гандлёвыя войны, узаемная крытыка ды сабатаж інтэграцыйных інцыятываў назіраўся з абодвух бакоў. Сытуацыя супакоілася ў сьнежні мінулага году пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Аднак гэты супакой цягнуўся нядоўга.

На мінулым тыдні Алясксандар Лукашэнка выступіў з шэрагам вострых заяваў у бок расейскага кіраўніцтва й СМІ, якое, паводле ягоных словаў, змушае яго да бандыцкай прыватызацыі. Расейскія мэдыі ён абвінаваціў у распальваньні ажыятажу ды эканамічнага крызысу ў Беларусі. Ці гэта паўтор мінулагодняй сытуацыі: халоднай вайны паміж Менскам і Масквой?

Слухайце поўны матэрыял у гукавым далучаным файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч