• Хто яшчэ паратуе мільярдам Беларусь?
  • Audio5.41 MB
  • 10.06.2011

Нягледзячы на ўсе афіцыйныя заявы пра патрэбу жыцьця па коштах ды абмежаваньня запазычанасьцьі, беларускія ўлады занятыя выключна пошукам зьнешніх пазыкаў. У каго шукае паратунку афіцыйны Менск?

Учора мы размаўлялі пра тое, што адміністрацыйнымі сродкамі ўлады запаволілі падзеньне эканомікі ды ўзроўню жыцьця ў Беларусі. Далейшая тактыка афіцыйнага Менска палягае на чаканьні зьнешніх пазыкаў, падкрэсьліваюць эканамісты. Гаворыць Сяргей Чалы: «У Беларусі назіраецца параліч улады ў чаканьні зьнешняга фінансаваньня ды крэдытаў ЭўрАзЭС і МВФ».

На днях было падпісана пагадненьне пра выдзяленьне Менску крэдыту ў памеры 3 мільярдаў даляраў з антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС. Паралельна яшчэ восем мільярдаў даляраў беларускія ўлады папрасілі ў Міжнароднага валютнага фонду. Але на гэтым пошукі грошай ня скончыліся. Учора стала вядома, што афіцыйны Менск папрасіў мільярд даляраў у расейскага алігарха Сулеймана Керымава пад залог будучай прыватызацыі „Беларуськалія”. Чым выклікана такое кіданьне ў розныя бакі? Адсутнасьцю адзінства ва ўрадзе ды нежаданьнем праводзіць рэформы, зазначае эканаміст Яраслаў Раманчук.

Пры гэтым, зазначае беларускі экспэрт, зварот у МВФ – гэта хутчэй ПР-ход афіцыйнага Менска. Нашмат прасьцей беларускім уладам размаўляць з Масквою. Аднак апошні год адносіны паміж Лукашэнкам ды Крамлём вельмі напружаныя. Адкуль такая шчодрасьць расейскіх уладаў ды яшчэ ў крызысныя часіны? Гэта ня шчодрасьць, а разьлік, мяркуе Яраслаў Раманчук.

Справа ўтым, што сёньня беларуская эканоміка перажывае не найлепшыя часы. Сукупная запазычанасьць краіны дасягае ўжо амаль 100% ВУП, падкрэсьлівае Яраслаў Раманчук.

Ці на гэтым пошукі крэдытаў скончацца? Ці гэта вырашыць эканамічныя праблемы Беларусі? Вельмі цяжка гэта прадказаць, лічыць Міхась Залескі. Сёньня ўсё менш і менш людзей, экспэртаў ды палітыкаў верыць словам афіцыйнага Менска.

Сёньня расейкія СМІ напісалі, што яшчэ мільярд даляраў Лукашэнка папрасіў у Туркмэністана.

Поўная вэрсія ў далучаным гукавым файле

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч