• Расейскія міты пра Беларусь (аўдыё)
  • Audio4.7 MB
  • 10.07.2011

З году ў год беларуска-расейскія адносіны – некалі саюзныя – пагаршаюцца. Пастаянным элемэнтам гэтых адносінаў за два апошнія гады сталі мэдыйныя войны. У іх выніку высьвятлілася, што, з аднаго боку, Масква адштурхоўвае Беларусь, а зь іншага – стараецца ўцягнуць у арбіту сваіх уплываў. Чым гэта выклікана?

За апошнія два гады Беларусь стала пастаянна прысутнай у расейскіх СМІ. Два тыдні таму расейская тэлевізія правяла гадзінныя дэбаты з удзелам палітыкаў ды экспэртаў па пытаньні беларуска-расейскіх адносінаў. Беларускія журналісты назвалі іх моцна міталагізаванымі. Маскоўскія палітыкі надалей вераць у тое, што беларусы ды расейцы адзіны народ, што ідзе будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Аднак сёньня цяжарам для іх стаў Аляксандар Лукашэнка. Некаторыя зь іх заклікаюць вырашыць «праблему Лукашэнкі», а эканамічныя праблемы Беларусі  - далучэньнем да рублёвай зоны ці ўваходам у склад Расеі на правах суб’екта фэдэрацыі. Адкуль гэтыя меркаваньні, якіх доўгі час не было? Мы запыталіся ў аглядальніка Аляксандра Класкоўскага.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

поўная вэрсія матэрыялу – у далучаным гукавым файле