• Гісторыя: пагром габрэяў у Кельцэ (аўдыё)
  • Audio6.08 MB
  • 04.07.2011

Сёньня ў Польшчы адзначаецца трагічная дата – 65-я гадавіна пагрому габрэйскага насельніцтва ў горадзе Кельцэ.
4 ліпеня 1946 году натоўп палякаў зьдзейсьніў напад на мясцовых габрэяў, выкарыстоўваючы пры гэтым мэталічную арматуру, халодную ды агнястрэльную зброю. У выніку злачыннага інцыдэнту, паводле розных ацэнак, загінулі ад 37 да 50 габрэяў ды 2-3 палякі, некалькі дзясяткаў атрымалі раненьні. Пры гэтым міліцыя ды войска ня ўмешвалі ў пагром, а некаторыя жаўнеры ды міліцыянты прымалі ў ім удзел.

Пагром у Кельцэ абурыў грамадзкую думку ў Польшчы, у выніку яго павялічылася эміграцыя польскіх габрэяў на Захад, а ў сьвеце пагром узмацніў стэрэатып пра паляка-антысэміта. На самой жа справе гэта быў злачынны інцыдэнт акрэсьленай групы людзей, кажуць гісторыкі.
  
Пра трагедыю ў Кельцэ распавядае кандыдат гістарычных навук Юры Грыбоўскі, зь якім гутарыць Валера Саўко.

размова ў далучаным гукавым файле