• Міліцыянты хацелі "расстраляць" Шчукіна? (аўдыё)
  • 10.07.2011

72-гадовы віцебскі праваабаронца Валерый Шчукін выйшаў на волю пасьля шасьці сутак арышту за ўдзел у акцыі маўчаньня на Прывакзальнай плошчы ў Менску. Хаця слова “выйшаў”, магчыма, не самае адпаведнае да сытуацыі, якая адбылася ўчора з капітанам другога рангу.

Нават пасьля трох крымінальных судзімасьцяў і пасьля паўсотні затрыманьняў учарашні інцыдэнт моцна зьдзівіў вядомага праваабаронцу. Пра тое, што зь ім адбывалася падчас выхаду зь ізалятара на Акрэсьціна, Шчукін распавёў нашаму радыё ў суботу.