• Паміж радкоў - камэнтар ад У.Падгола (аўдыё)
  • Audio5.05 MB
  • 09.07.2011

І вось як здальля, збоку убачылі нас немцы, якіх нашыя бацькі й дзеды перамаглі падчас Другой сусветнай вайны. І так, нямецкія выданні напісалі пра кур’ёз, які здарыўся на тэлеканале ZDF, што вяшчае на тэрыторыі федэральнай зямлі Райнлянд-Пфальц. Працяглы час на тэлеэкранах стаяў стоп-кадр з выявай Лукашэнкі ў мундзіры на парадзе 3 ліпеня. Абураныя гледачы званілі ў рэдакцыю й пыталіся, чаму тэлеканал паказвае ім Гітлера? Прэс-сакратар ZDF патлумачыў непаразуменьне праблемамі з электрычнасьцю — упала напружаньне. Адказны прадстаўнік тэлеканалу папрасіў у гледачоў прабачэньне за тэхнічныя непаладкі.

поўны камэнтар палітоляга ў далучаным гукавым файле

Ад Рэдакцыі: зьмест артыкула ўтрымлівае аўтарскія погляды камэнтатара й не адлюстроўвае афіцыйную пазыцыю АТ "Польскае радыё".