• За эканамічны крызыс - пад суд
  • 18.07.2011

За біцьцё шкла ў Беларусі можна атрымаць 5 гадоў турмы, за абразу кіраўніка краіны – 3. Нават за апладысмэнты без дазволу можна правесьці два тыдні ў ізалятары. Чаму тады ў Канстытуцыі й Крымінальным кодэксе да гэтага часу няма артыкулу пра адказнасьць за эканамічны крызыс? Незразумела, чаму ніхто не адказвае ў судовым парадку за зьбядненьне народу?

Калі звычайнага дырэктара прадпрыемства можна пасадзіць на пару гадоў турмы за халатнасьць, якая прывяла да страт невялікую фірму, то чаму вышэйшыя дзяржаўныя чыны не адказваюць за тое, што ў выніку іх халатнасьці напалову бяднейшай стала цэлая краіна?

 

дг