• Выспа беларушчыны
  • 18.07.2011

Беларускі народны фронт абавязалі да 14 ліпеня пакінуць шматгадовую сядзібу партыі на праспэкце Машэрава, 8. Будынак мае перайсьці ва ўласнасьць ЖРЭА Савецкага раёну сталіцы. Высяленьне ўсё ж удалося адтэрмінаваць на пэўны час дзякуючы апэляцыі ў Вышэйшы гаспадарчы суд.

За маль два дзясяткі гадоў гісторыі сядзібы БНФ яна стала культавым месцам і абрасла мноствам мітаў. Яе функцыя выходзіла далёка за межы адміністратыўнага будынку палітычнай партыі. Гэта было ці не адзінае месца ў сталіцы, куды кожны мог наведаць канцэрт любімага забароенага ўладамі музыкі, паслухаць паэзіі апальнага паэта, паглядзець выставу вольных мастакоў. У сядзібе заўсёды можна было набыць “крамольную” літаратуру, плыты, сымболіку, а таксама ўзяць на распаўсюд “БНФаўскія” улёткі.

Сёньня пра гісторыю сядзібы БНФ узгадвае экс-дэпутат Менгарсавету, сябра БНФ, Галіна Пазьняк. Менавіта яна на пачатку 90-ых адказвала за пошук сядзібы новай партыі.


дг