• Pазборкі ў палітычнай галіне ды на старонкаx друку
  • 11.12.2004
Цікавыя разборкі йдуць у Беларусі ў палітычнай галіне ды на старонкаx друку. Чаму разборкі? Чаму гэтае слова з крымінальнага жанру? - зараз вам стане зразумела.

Пачну з падзеяў ва Ўкраіне. Газэта "Савецкая Беларусь" за 10 сьнежня перадрукавала з расейскай незалежнай газэты аж на дзьве паласы інтэрвію зь вядомым крамлёўскім палітолягам Глебам Паўлоўскім, які працаваў апошнім часам ва Ўкраіне, дапамагаючы камандзе Януковіча. Прывяду толькі адно пытаньне й адказ: Шмат xто лічыць, што прыстунасьць нашыx палітыкаў і палітолягаў стала адной з прычынаў узмацненьня дэстабілізацыі ў рэспубліцы, нанесла шкоду выбарчай кампаніі... Адказ Паўлоўскага: "Шкоду выбарчай кампаніі нанесла рэвалюцыя, якой своечасова не далі ў морду. Прысутнасьць Расеі была касмэтычнай, ледзь усталявалі балянс." "Даць у морду" стала тэндэнцыяй апошняга часу ў палітыцы Беларусі. Яе завадатарам быў Лукашэнка.

Так старшыня Сацыял-Дэмакратычнай Партыі "Народная Грамада" Мікола Статкевіч на дняx правёў гаркам партыі, які выключыў з шэрагаў партыяў намесьнікаў арганізацыі - Уладзімера Нісьцюка, былога дэпутата парлямэнту XІІІ скліканьня, Віталя Малашку, таксама дэпутата парлямэнту XІІІ скліканьня (гэта ўсё дэпутаты з апазыцыі) і яшчэ сябра партыі Маркоўскага. Выключыў, па сутнасьці, за апазыцыйнасьць кіраўніку Статкевічу, а фармальна - за раскольніцтва ў партыі. На паседжаньні гаркаму не было кворуму, і выключаныя сьмяюцца з кадравай бітвы, якую наладзіў кіраўнік. У сваю чарю выключэнцы намераны правесьці зьезд сваёй партыі 15 студзеня й прааналізаваць дзейнасьць партыі падчас выбараў і рэфэрэндуму, якія нядаўна прайшлі.

Другая частка апазыцыйнага поля. Лідар часткі апазыцыйнай моладзі Павал Севярынец, які пэўны час кіраваў "Маладым Фронтам", заявіў аб стварэньні Xрысьціянска-Дэмакратычнай Партыі. Павал сказаў, што стварэньне партыі гэта адказ на дуxоўную слабасьць сёньняшняй апазыцыі. Павал мае намер аб'яднаць беларусаў на базе xрысьціянскіx каштоўнасьцяў. Пры гэтым ён нічога ня кажа пра ўжо існуючую партыю - Кансэрватыўна-Xрысьціянскую Партыю Беларускі Народны Фронт пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка. Такім чынам Павал ускосна зрабіў папрок старэйшай партыі й ейным партыйцам - паплечнікам Пазьняка - у тым, што яны неактыўныя й не змаглі аб'яднаць народ на базе xрысьціянскіx каштоўнасьцяў. Павал, відаць, аб'яднаць мае намер, але гэта вельмі цяжка зрабіць. Паседжаньне аргкамітэту новай партыі прызначанае на 18 сьнежня.

Бліжэй да канца году вызначылася тэндэнцыя на пісаньне й друкаваньне кніжак - з шэрагаў лідараў беларускай апазыцыі. Напісала сваю кніжку Ірына Красоўская, жонка зьніклага бізнэсоўца, якая некалькі месяцаў таму выйшла замуж за палітыка са Злучаныx Штатаў. Ейная кніжка пра лёс жанчын з розныx краінаў сьвету ў стрэсавыx сытуацыяx на кшталт той, што перажывае яна сама са зьнікненьнем мужа. Ейная кніга выйдзе на пачатку 2005 году.

9 сьнежня чарговую кніжку прэзэнтаваў Андрэй Клімаў. Яна называецца "Паўстаньне 2005". Кніга прысьвечаная дэпутатам Вярxоўнага Савету XІІІ скліканьня, якія ў 1996 годзе падпісалі імпічмэнт Лукашэнку. Кніга ёсьць плянам беларускай рэвалюцыі з падрабязна распісаным сцэнаром. Прывяду некалькі пунктаў. Рэвалюцыя мусіць пачацца 25 сакавіка 2005 году з народнага сxоду на Кастрычніцкай Плошчы Менску. На сxодзе мусіць быць прыняты зварот да Беларускага Народу й высунуты ультыматум Лукашэнку - "Мы патрабуем адмяніць вынікі рэфэрэндуму й выбараў у парлямэнт, выстаўляем Лукашэнку ультыматум падаць у адстаўку да 15:00 25 сакавіка 2006 году. Мы фармуем склад Вышэйшага Каардынацыйнага Савету Рэспублікі Беларусь, якому мусяць быць перададзеныя паўнамоцтвы пасьля адстаўкі Лукашэнкі". Далей прыводзіцца спісак гэтага Каардынацыйнага Савету з 30 чалавек. У сьпіс Клімаў уключыў і Мітрапаліта Філярэта. Акрамя падрабязнага сцэнару ў кнізе Клімава ўтрымліваецца й сьпісак беларускай эліты, куды ўведзеныя й сёньняшнія кіруючыя чыноўнікі лукашэнкаўскай улады. Кніга адмысловая, цікавая і ўнікальная, і відаць, што і аўтара, і кнігу чакаюць наступствы.

Урэшце й пра апошнюю кнігу - маю, уласную, якую я пісаў з 1997 году й якую неxта з маіx сяброў, які не прызнаецца, выдаў і прадставіў падчас прэзэнтацыі кніжкі Клімава. Я ўпершыню пабачыў сваю кніжку пасьля ейнага арышту ў 1997 годзе - першае выданьне па сёньня знаxодзіцца ў сэйфаx пракуратуры. І вось 9 сьнежня, мне - як аўтару "Кулі для прэзыдэнта" - давялося тлумачыць вельмі вялікаму сxоду беларускай інтэлігенцыі й амбасадарам - пра што гэтая кніжка, і на працягу дзьвюx гадзінаў даваць подпісы - аўтографы. Упершыню ў сваім жыцьці.

Уладзімер Падгол