• Аўтары і чытачы ARCHE
  • 21.10.2006
“Kaб зaжыць пa-cвoймy, тpэбa пa-cвoймy дyмaць”, сьцьвярджаюць стваральнікі часопіса ARCHE. Чacoпica вoльнae нapoднae дyмki, які ставіць на мэце acэнcаваньне бeлapycкай і cycьвeтнай pэчaicнacьці ў мacтaцкiм, фiлязафічным i пaлiтычным cэнce.

Праект ARCHE – гэта таксама навіны менскага бамонду. Як гэта сьцьвярджаецца на сайце часопіса.

Апошнім часам беларускі бамонд, праўда, у добрай меры расьцярушаны па сьвеце, бо шмат хто з аўтараў ARCHE жыве й працуе шмат у якіх краінах.

Пра аўтараў, а таксама чытачоў ARCHE расказвае галоўны рэдактар Валер Булгакаў.

Булгакаў: Бамонд - гэта група людзей, якая не застаецца на месцы. Нічога кепскага няма ў тым, што гэтыя людзі выяжджаюць за межы Беларусі. Немагчыма трымаць руку на пульсе інтэлектуальных працэсаў, якія адбываюцца ў Эўропе й сьвеце, калі пастаянна знаходзішся ў Менску й ведаеш усяго 1 ці 2 мовы. Каб быць інтэлектуалам, трэба адпавядаць мінімальным крытэрам. Валоданьне некалькімі заходнімі мовамі й пастаяннае пераняцьцё перадавога заходняга вопыту. Гэта прасьцей, калі ёсьць магчымасьць выяжджаць. Адзін з самых пасьпяховых аўтараў ARCHE Пётра Руткоўскі, які летась атрымаў прэмію, сёлета вярнуўся з замежжа й працуе ў Віцебску. Заканчваецца гадавая стыпэндыя ў Віталя Сіліцкага. Выяжджае й пастаянна вяртаецца ў Беларусь Генадзь Сагановіч. Але касьцяк аўтараў працуе ў Беларусі. Адкрыю сакрэт, сёлета прэмію ARCHE мы ўручым аўтару з Горадні Данілу Жукоўскаму - бескампраміснаму літаратурнаму крытыку. Ён працуе намесьнікам дырэктара па якасьці гарадзенскага шклозавода.

Наконт чытачоў. Мы не праводзілі сацыялягічных дасьледаваньняў, але наша чытацкая аўдыторыя за 8 гадоў існаваньня часопіса нам стала добра вядомая. Гэта гуманітарная інтэлігенцыя, якая сочыць за сытуацыяй у гуманітарнай галіне, і часопіс дае ім добрую спажыву. Другая дамінантная група - студэнцтва. Гэта ня толькі гуманітарыі. Нас чытаюць і будучыя мэталюргі, і географы і г.д. Трэцяя група – адраджэнцы. Ня сакрэт, што ў Беларусі ёсьць некалькі сотняў чалавек, якія купляюць усю больш-менш якасную прадукцыю на беларускай мове. Людзі апантаныя беларушчынай. Мне даводзілася бачыць у прыватных бібліятэках незнаёмых людзей поўныя падборкі часопіса ARCHE – гэта 48 выпускаў. Салідная калекцыя.

Гутарыла Ганна Гарачка