• Другое дыханьне апазыцыі
  • 21.05.2005
Скончыліся выбары лідараў партыйнай апазыці на кангрэс дэмакратычных сілаў, дзе з гэтых лідараў будуць абіраць адзінага кандыдата ад апазыцыі на статус кандыдата ў прэзыдэнты. Па папярэдніх падліках найбольшыя шансы стаць адзіным мае Міленкевіч за Гародні. Ён выйграў выбары ў большасьці регіёнах Беларусі. Апошнія выбары прайшлі ў лесе пад Віцебскам. Апазыцыя апынулася ў партызанскім стане. Міліцыянты абклалі той лес патрулямі, як гітлераўцы партызан. Машыну Лябедзькі, покуль ён даехаў да Віцебскага лесу, міліцыянты спынялі семь разоў. Міхась Баўтовіч на палянцы ў лесе расклаў свежы нумар бюлеценя «Полацкі край» З-за дрэва выскачыў падпалкоўнік міліцыі, ухапіў адзін асобнік і схаваўся за дрэвам. Праз хвіліну выскачыў зноў і пацягнуў хлопца складаць пратакол за распаўсюд друкаванай прадукцыі бяз выходных зьвестак.

Галасавньне за вылучэньне на Кангрэс праходзіла на палянцы ў прыстунасьці міліцыянтаў з вялікімі зоркамі на пагонах. Дэлэгаты расселіся па купках і лідары апазыцыі хадзілі ад купкі да купкі і ціхенька тлумачылі пра свае праграмы. Генерал Фралоў сядзеў на бярвяне і казаў журналістам, што ня зьбіраецца браць удзел у выбарах і будзе падтрымліваць Міленкевіча.

У той жа час газэта «Народная воля», якой кіруе Сярэдзіч, нанесла па партыйнай апазыцыі чарговы псіхалагічны удар. Увесь нумар за 17 траўня быў прысьвечаны маральнаму прыніжэнью лідараў партыйнай апазыцыі і ўзьвялічваньню Казуліна. Вось што пісаў былы лідар абласной Магілёўскай арганізацыі Анатоль Фёдараў: «Реальных кандыдатаў сярод лідараў партыйнай апазцыі няма”. І другім артыкуле кінарэжысёра Дашука цьвердзіцца пра тое, што ўсе лідары партыйнай апазыцыі мусяць прыйсьці ў штаб Казуліна, калі маюць розум.

Тым часам людзі з руху Казуліна па сёньняшні дзень не зрабілі ніводнай акцыі, ніводнай справы, якія засведчылі іх апазыцыйную пазыцыю. Адзінай дзеяй было надрукаваньне сьпісаў руху Казуліна “Воля народа” з указаньнем нават месца працы. А праз некалькі дзён тая ж газэта друкуе абвяржэньне, дзе указвае некалькі соцен прозьвішчаў людзей, якія ніколі не працавалі на азначаным прадпрыемстве.

Падобна на тое, што з набліжэньнем да прэзыдэнскіх выбараў барацьба унутры апазыці набудзе ня меньш жорсткі характар чым барацьба з Лукашэнкам.

Пра маючы адбыцца характар барацьбы апазыцыі з Лукашэнкам сьведчыць матэрьял Лебедзева з газэты «Свабодныя новосці» ён зазначыў тэндэнцыю непазьбежнасьці набліжэньня ў Беларусі Узьбекскага варыянту рэвалюці крыві ён піша: «падобна, што пасьля чарговай элегантнай перамогі Лукашэнкі на вуліцы Менска выйдзе некалькі тысячаў гатовых скласьці галаву за айчыну і вызваліць яе ад дыктатара».

Пасьля атакі Лукашэнкі на назвы вуліц і іх перайменьня шэраг структураў апазыцыі пачалі акцыі за абарону былых назваў вуліц Менску. Таварыства беларускай мовы зьбірае подпісы за вяртаньне назвы прасьпекту імя Скарыны.

АГП вядзе падрыхтоўку да рэферендуму ў Менску, каб выявіць стаўленьне жыхароў да перайменаваньня назваў вуліц.

Слова “рэвалюцыя” стала ў прэзыдэнскіх СМІ рэкардсменам па колькасьці ўжываньня. Усе людзі ўжо ня сумняваюцца ў тым, што рэвалюцыя будзе, толькі ня ведаюць чым яна скончыцца. Адпаведна і антыапазыцыйная прапаганда набыла вар’яцкі характар. Апазыцыянерам наўпрасткі прыпісваецца стварэньне складоў са зброяй і намеры патапіць у крыві беларускі народ. Пры гэтым паказваюць кадры хронікі пажараў і рабаваньняў з Кіргызыі і Узьбекістану.

Вынікам гэткай прапаганды стала павышаная агрэсыўнасьць абывацяляў. Так пад час размовы аб жыцьці ў вёсцы Карэнішыцы адна бабулька раптам выпаліла: “Мы Лукашенку любім! А вы?”

Размову падхапіў муж яе дачкі: “Эціх бэнээфавцев нада закрыць! І што там Лукашенка з імі возіцца?! Толька блытаюцца ў яго пад нагамі… мешаюць!”

І ў той жа час галеча нарастае на фоне нарастаньня прапагандыскіх заяваў пра значнае паляпшэньне жыцьця. Нават прэзыдэнская газэта “Савецкая Беларусія” на гэтым тыдні зрабіла аналіз сямейнага бюджэту сярэднястатыстынай сямьі з Чаўскага раёну. Сярэдні заробак 120-150 тыс бел. рублёў прыклада 60 даляраў. Зь іх за кватэру трэба аддаць 50 тысячаў і за дзіцячы садок – 50 тысячаў. Застаецца на жыцьцё 20-50 тысячаў ці 10 –25 даляраў. Гэта на дзень па даляру. На іх можна купціь толькі хлеб і малако.

І тады цяжкасьці жыцьця прапаганда завешвае занавесам пра варожую дзейнасьць дыпляматаў.

На мінулым тыдні па БТ пачаўся тэлесерыял пра падрыўную дзейнасьць дарадцы Польскай амбасады Марэка Буцько. Яго абвінавацілі ў тым, што ён па сутнасьці кіраваў Саюзам палякаў на Беларусі. Беларускі МІД даў Марэку месяц каб сабраць рэчы і пакінуць Беларусь. Беларускія ўлады ашалелі ад таго, што на зьезьдзе палякаў кіраўніком Саюўа абралі не стаўленьніка беларускіх уладаў. Мінюст ануляваў вынікі зьезду на той падставе, што дэлегаты абіраліся з парушэньнем статуту, што галасаваньне на зьездзе не адпавядала рэгламенту… Пры гэтым Марэка Буцько прадстаўлялі закулісным кіраўніком беззаконьня.

Парадокс у тым, што зьезд рыхтаваў і вёў любы ўладам Кручкоўскі.

А Буцько па БТ абвінавацілі ў тым, што ён у Косава расказаў жыхарам пра тое, што Касьцюшка змагаўся супроць расейцаў…

Пасьля тэлеатакі на новае кіраўніцтва Саюза палякаў у Гародні сабралася Галоўная рада Саюза палякаў і прыняла рашэньне:

1. Адмовіцца ад патрабаваньняў Мінюста РБ.

2. Асудзіць антыпольскую дзейнасьць былых кіраўнікоў СПБ Кручкоўскага, К.Тарасевіча,
К.Знайдзінскага, В.Богдана, С.Трацьцяка і С.Караля.

3. Запатрабаваць ад БТ абвяржэньня

4. Прасіць пракуратуру РБ прыцягнуць аўтараў і удзельнікаў фільма да крымінальнай адказнасьці.

Беларускае МЗС, прапануючы Буцько пакінуць Беларусь, адзначыла, што робіць гэта з улікам “актыўных асабовых дзеяньняў Марэка Буцько ськіраваных на дэстабілізацыю беларускага грамадства” .

Унікальнасьць сытуаці ў тым, што калі адзін польскі дыплямат, выконоваючы свае абавязкі, (а Марэк мусіў кантактаваць з неўрадавымі арганізацыямі, партыямі) дык калі адзін дыплямат выйграў у таталітарнай машыны складзенай са спецслужбаў, уладаў і дапамог абраньню дэмакратчынага кіраўніка Саюза палякаў тады ці Марэк ёсць палітычным аслікам, які можа зьвергнуць самога Лукашэнку і таму дыплямата трэба неадкладна выслаць, ці рэжым настолькі трухлявы, што добра арганізаваны рух можа ўсталяваць на Беларусі дэмакратычны рэжым.

Галоўным вынікам барацьбы з дэмакратычнымі палякамі стала актывіацыя беларускіх палякаў, якія раней абыякава ставіліся да палітыкі. Бабулькі гадоў па 70-80, якім давялося перажыць ссылкі ў Сібыры так званыя “сібірскія палякі” прыйшлі ў свае абласныя саюзы і зганьбілі сваіх кіраўнікоў мянушкамі “шпег” менавіта тых кіраўнікоў, якія па БТ давалі інтэрвію пра ўмяшальніцтва польскага дыпкорпусу ў зьезд. Пралукашэнкаўскія палякі ганебна зьбеглі ад бабулек, да гэтага лічылі, што жыцьцё добрае, бо няма вайны і высылак. Чалавечая годнасьць абуджаецца. Можа і ў беларусаў яна да выбараў прачнецца.