• 11 дзён у Жодзіна галадалі пяцёра студэнтаў
  • 11.06.2005
11 дзён у Жодзіна галадалі пяцёра студэнтаў, пратэстуючы супроць адлічэньня з навучальных устаноў за ўдзел у акцыях апазыцыі. Улада не пайшла на саступкі. Хлопцы пачалі траціць прытомнасьць і спынілі галадоўку.

Увесь гэты час было невядома ці кіраўніцтва навучальных устаноў дзейнічае каб выслужыцца перад уладнай ветыкальлю, ці ім нехта загадаў. І вось 10 чэрвеня газэты “Народная воля” і “Камсамольская праўда” паведамілі пра ліст Міністра адукацыі Радзькова да кіраўнікоў навучальных устаноў пад грыфам “Для службовага карыстаньня”. Ліст называецца “Аб мерах па недапушчэньню спробаў уцягненьня студэнтаў у супроцьпраўную дзейнасьць палітычнага толка”.

Ліст пачынаецца са слоў: “У асяродзьдзі вучнёўскай моладзі краіны шырокай падтрымкай карыстаецца палітыка Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнкі… разам з тым у апошні час зафіксаваны асобныя выпадкі ўдзелу студэнтаў і навучэнцаў у несанкцыянаваных акцыях апазыцыі… Асобныя з радыкальна настроеных навучэнцаў і студэнтаў спрабуюць прапагандаваць свае палітычныя погляды сярод аднагодкаў. У мэтах неўтралізацыі спроб уцягненьня навучэнцаў і студэнтаў у супроцьпраўную дзейнасьць палітычнага толку, прадухіленьня магчымасьці для дэструктыўных сіл справакаваць пратэстныя формы паводзін моладзі чыноўнікам сістэмы адукацыі неабходна стала вывучаць стан і аказваць пазітыўнае ўзьдзеяньне на фармаваньне палітычных поглядаў і сьветаўспрыманьне навучэнцаў”.

“Неабходна зрабіць усё магчымае, каб у студэнцкіх аўдыторыях не было месца для антыдзяржаўнай рыторыкі і крытыканства”.

Найбольш важнымі пункатамі ліста ёсьць “абавязковасьць правядзеньня службовых расследваньняў па фактах удзелу навучэнцаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах апазыцыі і іх адлічэньне ва ўстаноўленым парадку”. Ліст датаваны 23 траўня 2005 году.

Такім чынам рэпрэсіі супроць моладзі за ўдзел у апазыцыйнай дзенасьці санкцыянаваныя міністрам адукацыі і ніжэйшыя кіраўнікі проста выконваюць загад, што парушае гарантаваня канстытуцыяй правы.

ПРИКАЗ. МИНСКИЙ МОТОРНЫЙ ЗАВОД. 23.ХИ.98.

“... Имеют место случаи бесконтрольного проноса на территорию головного завода и распространение... листовок без целевого назначения.

Эти средства массовой информации обсуждались в коллективах, в результате чего порождались всевозможные ненужные споры, чем соответственно нарушались Правила внутреннего трудового распорядка объединения.

...лиц, распространяющих эту информацию, немедленно задерживать и доставлять в караульное помещение вместе с распространяемыми материалами...”

Генеральный директор К.И.Шавловский
Зам. генерального директора Д.П.Краевский
Начальник ОКиПК С.Н.Лукша
Начальник ВВО Ф.Ф.Кацкель
Начальник юротдела Г.Л.Юркевич.”

Тым часам у грамадстве шырока абмяркоўваецца прысуд палітычным лідэрам Севярынцу і Статкевічу за удзел у масавых пратэстах супроць фальсыфікацыяў вынікаў рэфэрэндуму 17 кастрычніка 2004 году. Ім прысудзілі па тры гады зьняволеньня за тое, за што яны ужо адбылі пакараньне. Прычым бяз перагляду рашэньня папярэдняга суда, як быццам яго ня было.

Абсурднасьць прысуду стала настолькі яўнай, што нават дэпутат парляманту Ольга Абрамава пад час паседжаньня пардяманту задала пытаньне міністру юстыцыі Галаванаву. Сьпікер Канаплёў імгненна ўточыўся ў дыялёг і заявіў міністру: “Вы зараз не адказвайце на гэтае пытаньне, у прыватным парадку адкажаце. Добра?”. Міністр згадзіўся.

Дарэчы ніводзін прэзыдэнскі сродак масавай інфармацыі ні слова ні поўслова ня кажа пра абсурдныя прысуды лідэрам апазыцыі, пра выключэньне студэнтаў з навучальных устаноў за ўдзел у апазыцыйнай дзейнасьці.

Усё гэта ланцугі выкананьня запавета Лукакшэнкі, які цьвердзіў, што ў Беларусі ніякіх рэвалюцыяў ня будзе.

А што будзе?

Дзьве перспектыўныя палітычныя падзеі сёньня абмяркоўваюцца прэзыдэнскімі СМІ.
Першая: распрацоўка Канстытуцыйнага акту Саюза Расея-Беларусь. Пры гэтым расейцы цьвердзяць пра делегаваньне частак суверенітэту ад краін да Ворганаў Саюзнага кіраваньня, а беларускае чынавенства прыводзіць прыклад Эўразьвязу, дзе суверэнітэт непарушны.

Другая навіна покуль ня стала прадметам публічнага абмяркаваньня, але практычныя крокі ідуць. У інтэрвію расейскай “Незалежнай газэце” дэпутат Дзярждумы Расеі першы намесьнік старшыні камітэта па справах СНД і сувязях з суайчыньнікамі Ахмед Білалаў заявіў, што абхазская праблема можа быць вырашана уваходжаньнем Абхазіі ў склад Беларусі.

Вось тут і прыгадаўся візыт дзестякаў дэпутатаў беларускага парляманту ў Абхазію. Там яны гулялі ў футбол. А пасьля гульні наведалі кіраўніцтва Абхазіі. У ва што гулялі с кіраўніцтвам Абхазіі невядома, бо сьпікер Канаплёў запэўніваў, што сурьёзных гаворак там ня было. Якія ж былі? Літаральна 9 чэрвеня кіраўніцтва Беларусі паведаміла, што для Грузіі ўводзіцца візавы рэжым. Ці ня першы гэта крок па далучэньню Абхазіі да Беларусі метадам візавай льготы для абхазаў і візавай сцьяны для грузінаў.

Дарэчы Ахмед тлумачыў перспэктыву далучэньня Абхазіі да Беларусі тым, што Крэмль тым самым пазьбегне палітычных скандалаў, а ў зьвяз з існаваньнем Саюза з Беларусьсю возьме Абхазію беларускімі рукамі.

Есьць пра што падумаць спецыялістам у галіне расейскага неаімпэрыалізму.