• Матрыца сучаснага бачаньня міжнародных адносінаў
  • 06.08.2005
26 ліпеня на нарадзе па палітычных пытаньнях Лукашэнка прэзэнтаваў прапагандысцкую матрыцу сучаснага бачаньня міжнародных адносінаў:

ЗША імкнуцца ўзяць пад кантроль балтачарнаморскі пояс, каб зь яго, як з плацдарму, уплываць на Эўропу й Расею. У ім дзірка, недастаючае зьвяно Беларусь. Яго трэба ўставіць. Для гэтага трэба прыбраць Лукашэнку й паставіць свайго прэзыдэнтам. Польшча, Літва, Украіна рыхтуюць баявікоў для інтэрвэнцыі.

І вось ужо хор прапагандыстаў, як по нотах, засьпяваў па гэтай матрыцы.

Першы клон матрыцы зьявіўся ў газэце “Савецкая Расея”, пад назовам “Польшча рыхтуецца ахвяраваць сваімі суайчыньнікамі ў інтарэсах амэрыканскай гульні”.

Газэта "Звязда" за 3 ліпеня робіць перадрук артыкула са сваімі камэнтарамі. Як бачыцца беларуска-польскі канфлікт лукашэнкаўскімі расейцамі й прэзыдэнцкімі прапагандыстамі?

«Польскае пасольства ў Мінску ў апошнія гады ператварылася ў цэнтр падрыўноў дзейнасьці супроць Беларусі” – канстатуе газета “Савецкая Расія”. Адтуль кіруецца й фінансуецца апазыцыя”. Зразумела, беларусы не маглі пакінуць без увагі такія “практыкаваньні” ў добрасуседстве. Зь Мінска былі высланы некалькі польскіх дыпляматаў.

Дагэтуль Польшча экспартавала ў Беларусь саматужную францускую парфуму й кантрабандныя амэрыканскія цэгарэты.

І прызнаньне Мінюстам Беларусі нелегітымным зьезду Саюза палякаў Беларусі і рэпрэсыўныя дзеяньні ўладаў супроць актвістаў Саюза "Савецкая Расія" называе “крокам для аднаўленьня правоў Саюза”, а лукашэнкаўская газэта "Звязда" дае сваю інтэрпрэтацыю: “улады абаранілі Саюз палякаў ад нахабных і даволі агрэсіўных самазванцаў”, за якімі стаяла Варшава. Змова правалілася. Адсюль і гістэрыка”.
У штаб-кватэры Саюза палякаў у момант выдварэньня адтуль самазванцаў “выпадкова апынулася цэлая зграя заходніх карэспандэнтаў. “А гэта дакладная прыкмета прапагандысцкай апэрацыі НАТАўскіх спэцслужбаў.

“Для чаго раскручаецаа гэты скандал? Для таго, каб сарваць прэзыдэнцкія выбары наступнага году, на якіх, па ўсеагульнаму перакананьню, пераможа Аляксандар Лукашэнка. Ці атрымаецца што-небудзь з гэтага? Наўрад ці. Колькасьць беларускіх грамадзянаў польскага паходжаньня менш за 5%”

Вось тут патрэбны камэнтар. Цалкам хваласьпеўны артыкул Лукашэнку з “Савецкай Расеі” запісаў усіх палякаў у выбарцаў, якія будуць галасаваць супроць Лукашэнкі. Тады навошта ўлады кінулі міліцыю й АМАП супроць палякаў Беларусі, якія толькі й хочуць самі выбіраць сваё кіраўніцтва ды жыць у сваім Саюзе па дэмакратычных прынцыпах? Каб запалохаць, дзеля таго палякі зьмянілі свае намеры й галасавалі за ўжо перамогшага за год да выбараў Лукашэнку? Каго бароняць улады ў Саюзе палякаў ад “нахабцаў”. Увачавідкі тых з Саюза, хто будзе агітаваць за ўжо перамогшага выбары ў будучым Лукашэнку.

"Савецкая Расія" сьцвярджае, што канфлікт вакол Саюза палякаў мае першыя прыкметы таго, як пачыналіся канфлікты ў Карабаху, Абхазіі, Прыднястроўі. Мэханізмы вядомыя, - піша газэта. Першыя прыкметы таго, што яны ўключаны, ужо зьявіліся. Адкліканьне пасла Польшчы зь Мінска – гэта, магчыма, сыгнал пра сур'ёзныя намеры правакатараў.

Польская вярхушка ўцягваецца ў вельмі небясьпечную гульню й бесчалавечную гульню, рыхтуючыся ахвяраваць сваімі суайчыньнікамі ў інтарэсах амэрыканскай гульні супроць Беларусі, - адзначае "Савецкая Расія".

Пару год таму Лукашэнка ў інтэрвію расейскаму тэлебачаньню сказаў, што існуе плян Захаду па адсячэньню ад Беларусі заходняй часткі рэспублікі, населенай палякамі.

Тое, што адбываецца сёньня й пішацца ў "Савецкай Расіі", прыводзіць да высновы, што імпэрскія групоўкі ў Расеі разам з Лукашэнкам даўно плянавалі распаліць міжнацыянальную варожасьць паміж палякамі й беларусамі, выкарыстаць рэпрэсіі супроць свабодалюбівых беларускіх палякаў, выклікаць іх на абарончыя дзеяньні, а затым праліць у рэгіёне кроў, прыкладна так, як было ў Азэрбайджане. Такое становішча з увядзеньнем вайсковага становішча на 100 адстокаў гарантуе Лукашэнку перамогу на выбарах. Бо тады будуць зьнішчаны ня толькі свабодалюбівыя палякі, але і ўся апазыцыя.

Для яе ўжо сеньня вайсковае становішча ўведзена. Кожны сход сябраў апазыцыі па вылученьні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў выклікае мабілізацыю ўсіх сілавых структур, адкрытае супрацьдзеяньне тым сходам, арыштам арганізатараў і ўдзельнікаў толькі за тое, што яны маюць намер падняць руку й абраць свайго дэлегата на Кангрэс. Палякаў, якія такім чынам абралі старшыню свайго Саюза й зараз бароняць свой выбар, міліцыя выкідае са свайго ж будынка й саджае за краты. А праліцьцё крыві ўжо накаркала "Савецкая Расія".

Уладзімер Падгол