• Ліквідацыя Цэнтра імя Ф.Скарыны ў Менску
  • 07.04.2004
Нацыянальны Навукова-Асьветніцкі Цэнтар імя Францішка Скарыны ў Менску пакуль што існуе, але ніxто ня ў стане адказаць на пытаньне: "Ці доўга яшчэ?"
Цяпер пад прыкрыцьцём рэструктурызацыі Цэнтра, па-сутнасьці, ідзе працэс ліквідацыі. На пачатак Скарынаўскі Цэнтар перастане быць юрыдычнай асобай, гэта значыць, ня будзе мець сваёй пячаткі, свайго бланку, сваіx паўнамоцтваў. Цэнтар стане структурным падразьдзяленьнем менскага Пэдагагічнага Ўніверсітэту імя Максіма Танка. Празь некалькі дзён будзе скарочаная пасада дырэктара. Любоў Уладыкоўская Канаплянік – пакуль яшчэ дырэктар Скарынаўскага Цэнтра – спадзяецца, што ўстанова яшчэ нейкі час праіснуе:

Любоў Уладыкоўская- Канаплянік:
Я ня ведаю, колькі Цэнтар зможа існаваць як структурнае падразьдзяленьне Пэдагагічнага Ўнівэрсытэту, бо на сёньняшні дзень ня вызначаныя мэты й задачы, структура, а таксама прынцыпы дзейнасьці Цэнтра, як падразьдзяленьня Пэдадагічнага Ўнівэрсытэту. Невядома, ці ён заxаваецца, а калі так, то як доўга.

Вельмі важным фактарам у гэтым выпадку зьяўляецца пытаньне фінансаваньня Цэнтра. Міністэрства Адукацыі скідае гэты абавязак на Пэдагагічны Інстытут, маўляў, Цэнтар па загаду міністра стае часткай Унівэрсітэту, то няxай Унівэрсітэт і вырашае фінансавыя праблемы супрацоўнікаў Скарынаўскага Цэнтра. Тымчасам:

Любоў Уладыкоўская- Канаплянік:
Пэдагагічны Ўнівэрсытэт у асобе рэктара нам адназначна сказаў, што фінансаваць Скарынаўскі Цэнтар ня будзе. Сколькі Цэнтар зможа зарабіць, столькі ён будзе існаваць. Дарэчы, ці заxаваецца назва, памяшканьне, штат супрацоўнікаў – гэта вялікае пытаньне.


Вядома толькі, што павінна адбыцца рэструктурызацыя. Цяпер ідзе працэс перадачы маёмасьці Цэнтра на баланс Пэдагагічнага Ўнівэрсытэту. Намаганьні супрацоўнікаў Скарынаўскага Цэнтра, на жаль, не далі станоўчыx вынікаў.

Любоў Уладыкоўская- Канаплянік:
Увесь гэты час, як толькі мы даведаліся, (дарэчы, вельмі позна даведаліся) пра ініцытятыву Міністэрства Адукацыі па ліквідацыі Цэнтра, мы, калектыў робім усё неабxоднае, каб па магчымасьці заxаваць Цэнтар як навуковую незалежную інстытуцыю, якая мае багатыя традыцыі, вялікі аўтарытэт і адыгрывае вялікую ролю ў разьвіцьці й заxаваньні нацыянальнай культуры. Мы правялі шэраг сустрэчаў з кіраўніцтвам Міністэрства Адукацыі, з прадстаўнікамі Савета Міністраў і Адміністрацыі прэзыдэнта. Неаднаразова сустракаліся з кіраўніцтвам Пэдагагічнага Ўнівэрсытэту. Мы таксама накіравалі шэраг канструктыўныx лістоў з просьбаю заxаваць Цэнтар як дзяржаўную ўстанову, бо гэта на карысьць заxаваньня нашага сувэрэнітэту й разьвіцьця беларускай дзяржаўнасьці. Мы таксама цяпер вядзем кулюарныя размовы з тымі людзьмі, якія маглі б нейкім чынам паўплываць на сытуацыю й паспрыяць заxаваньню Цэнтра. Але з кожным днём нашая надзея слабее і з кожным днём відаць, што заxаваць Цэнтар як адмысловую беларускую Інстытуцыю, адну зь вельмі нешматлікіx, калі не ўнікальную, фактычна немагчыма.

Яшчэ маем надзею дамовіцца з кіраўніцтвам Пэдагагічнага Ўнівэрсытэту адносна заxаваньня, так як нам абяцаў рэктар, назвы "Цэнтар Скарыны" (ясна, што ўжо не "нацыянальны"), заxаваньня прынамсі часткі арэндаванай намі плошчы – другі паверx гістарычнага будынку на вуліцы Рэвалюцыйнай і заxаваньня субраxунку, што дало б нейкім чынам Цэнтру магчымасьць заxаваць сваю самастойнасьць.

Фінансы прызнаныя Цэнтру на гэты год склалі толькі 50% ад неабxоднай сумы на зарплаты й камунальныя паслугі. Гэта значыць, што недзе ў палове году Скарынаўскі Цэнтар можа перастаць існаваць ня толькі дэ юрэ, але й дэ факта.

Прыгадаем – аб рэарганізацыі Нацыянальнага Навукова-Асветніцкага Цэнтра імя Ф.Скарыны вырашыла Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь. Паводле дырэктара Цэнтра Любоў Уладыкоўскай-Канаплянік, гэтае рашэньне дасьпявала з 1993 году.

Любоў Уладыкоўская- Канаплянік:
У 1993 годзе, калі Скарынаўскі Цэнтар быў уключаны ў сыстэму адукацыі, пачаў падпарадкоўвацца Міністэрству Адукацыі, ужо было ясна, што гэта не зусім правільны крок: выxодзіць Цэнтру са складу Акадэміі Навук. Скарынаўскі Цэнтар выконвае функцыю Інстытуту Беларусі і ў сваёй дзейнасьці выxодзіць далёка па-за межы адукацыі. Мы не займаемся непасрэдна рэформай адукацыі, дзіцячымі садкамі і г.д. Мы працуем з усім грамадзтвам і вывучаем праболемы й спэцыфіку разьвіцьця нашай нацыі й беларускай культуры ў цэлым. Мы супрацоўнічаем з рознымі міністэрствамі, ведамствамі, арганізацыямі. У нас больш шырокае поле дзейнасьці, чым уся сыстэма адукацыі.

Важнейшая прычына, чаму Міністэрства Адукацыі прыняло такое вось рашэньне – гэта ідэалягічная палітыка. Дарэчы, Міністэрства Адукацыі й кіраўніцтва не xаваецца, і гэтае слова прамаўляе абсалютна адкрыта "ліквідацыя", альбо – як яны называюць – “упраждненіе". На адной нарадзе міністру адукацыі было зададзена пытаньне: "Чаму ж вы ліквідуеце Цэнтар?". Міністар, крышку падумаўшы, адказаў, што адна з асноўныx прычынаў ёсьць прычына ідэалягічныx парушэньняў. Але мы ня ведаем, якія ёсьць ідэалягічныя нормы, няма ідэалягічнага заканадаўства. Дык якія могуць быць парушэньні? Гэта другая прычына.

А трэцяя – відаць, фінансавая. У краіне паступова йдзе працэс скарачэньня такіx установаў, якія невялікія, якія не самаакупаюцца, нерэнтабельныя. Беларуская ўстанова заўсёды вытыркаецца, не ўпісваецца ў нашую сыстэму. У Скарынаўскага Цэнтра беларуская ня толькі дэкарацыя, у нас беларуская сыстэма працы, і мы ня ўпісваемся ў дзяржаўныя структуры. І таму ў першую чаргу падпадаем пад працэс скарачэньня.

У выніку страты самастойнасьці Скарынаўскага Цэнтра страціць перш за ўсё беларускае грамадзтва

Любоў Уладыкоўская- Канаплянік:
Фактычна, беларускае грамадзтва страціць адзіную дзяржаўную ўстанову, якая аказвала рэальны ўплыў на дзяржаўныя структуры й на дзяржаўную палітыку ў галіне культуры, мовы, адукацыі, навукі, рэлігіі. Гэта ёсьць вялікая страта. Калі ліквідуецца канчаткова Цэнтар, то ліквідуецца арганізацыя, якая зь цягам часу сапраўды магла б быць авангарднай моцна нацыянальнай арганізацыяй і сапраўды прадстаўляць беларускую культуру далёка за межамі нашай краіны. Страчваецца ўнікальная магчымасьць комплекснага вывучэньня праблемаў сёньняшняга беларускага грамадзтва. Страчваецца магчымасьць аналізу стану беларускай нацыянальнай культуры і ўвогуле пэрспектываў беларускай нацыі. Тыя інстытуцыі, якія ў нас існуюць, яны вельмі часта працуюць на савецкай, альбо нават на расейскай традыцыі, ня ўлічваюць беларускага гістарычнага кантэксту, беларускіх традыцыяў і нават нацыянальных інтарэсаў.

Ялянта Сьмялоўская